Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Гароднінная салата
час прыгатавання:
60 min
колькасць порцый:
6
складанасць:
просты
Гароднінную салату ведаюць і любяць усе палякі.
Апісанне
Салата з дробна парэзанай гароднінай, яйкамі, з дадаткам маянэзу і гарчыцы.
Ацэнка карыстальнікаў:
Ваш голас:
Складнікі
4 моркаўкі
2 пятрушкі
2 бульбіны
0,5 сельдэрэя
5 квашаныя агуркі
3 цыбуліны
4 крутыя яйкі
1 бляшанка кансерваванага гарошку або кукурузы
1 лыжка гарчыцы
5 лыжак маянэзу
Соль і перац да смаку
Колькасць і склад салаты залежыць ад густу таго, хто гатуе. Часта дадаюць яблык.
Спосаб прыгатавання
- Моркаўку, пятрушку, сельдэрэй і бульбу зварыць, астудзіць, абабраць і пакроіць дробнымі кубікамі.
- Цыбулю пакроіць дробнымі кубікамі і апарыць кіпнем.
- Яйкі зварыць, астудзіць, парэзаць кубікамі
- Усе складнікі скласці ў місу, дадаць адцэджаны гарошак або кукурузу
- Усё вымешаць з маянэзам і гарчыцай, дадаць перцу і солі для смаку
Як падаць:
Падаем з хлебам, можна спажываць салату ў кампаніі з вяндлінамі або селядца ў алеі.
Рэцэпт дня
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.
Фізічная актыўнасць
Джогінг – гэта перадусім бег. Бег прыносіць радасць, перамагае дэпрэсію і прыносіць упэўненасць у сабе. А калі ў нас ёсць намер схуднець, то джогінг будзе найлепшым метадам. Гэта спорт на ўсё жыццё.













