Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Сальсефія

100 г сальсефіі – 93 ккал
Утрымлівае кальцый, фосфар, жалеза, магній і вітаміны A, B1, B2, C, E.
Сальсефія ў кухні
Сальсефія лічыцца вельмі каштоўным відам гародніны з пункту гледжання і смаку, і карысці. Ядуць яе жоўта-шэры корань. Сальсефія – высокакаларыйная гародніна. Яе можна ўжываць для прыгатавання салатаў, супоў, тушыць, гатаваць на пары, смажыць асобна або разам з іншай гароднінай. Яна можа быць асноўнай стравай, дадаткам да мяса, яек або рыбы.
Для ўмацавання
З-за багацця вітамінаў і пажыўных складнікаў спажыванне сальсефіі рэкамендуецца асобам на дыетах і людзям са слабым, уражлівым арганізмам. Спажыванне каранёў сальсефіі рэкамендуецца знясіленым фізічна і псіхічна, а таксама людзям, што перажылі цяжкія і знясільваючыя хваробы.
Высакародны пурпур
Сальсэфія вырошчваецца і як аздобная расліна – у яе вельмі дэкаратыўныя пунсовыя кветкі.

Замест кавыКорань сальсефіі пасля смажкі можа ўжывацца як заменнік кавы.













