Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Сельдэрэй

Зніжае ціскУ кітайскай медыцыне сельдэрэй ужывалі як лекі на падвышаны ціск. Даследаванні пацвердзілі, што ў сельдэрэі ёсць злучэнні, якія рэгулююць крывяны ціск.
Расце адпорнасцьСельдэрэй утрымлівае вітамін C, які ўплывае на нашую імуналагічную сістэму, узмацняючы адпорнасць на запальныя станы або прастуду.
На добрае здароўе Лекавыя ўласцівасці мае ў асноўным сыры сельдэрэй. Прыдасца пры захворваннях страўніка, мачавога пухіра, рэўматызме, атлусценні. Сырыя салаты і сокі з сельдэрэя з’яўляюцца выдатным сродкам на добрае самаадчування (ачышчаюць арганізм ад таксінаў).
Натуральны афрадызіяк Ужо ў старажытнасці сельдэрэй лічыўся афрадызіякам. Такім чынам, мужчынам мы прапануем смакату з сельдэрэем, а жанчыны, бы старажытныя рымлянкі, хай плятуць з сельдэрэя вянок для пераможцы. Рэкамендуем таксама кампрэс з соку сельдэрэя на драпіны і сінякі. Людзям жа, якія далі клятву цнатлівасці, застаецца суцешыцца тым, што сельдэрэй лечыць яшчэ і рэўматызм.

З аптэкі ў кухнюСельдэрэй паходзіць ад дзікарослага гатунку, які можна сустрэць у Еўропе і Азіі на вільготных, салёных землях. Спачатку ён быў лячэбнай зёлкай і служыў для ўпрыгожання стала. І толькі ў XVІІ стагоддзі распаўсюдзіўся ў якасці гародніны. У Злучаныя Штаты сельдэрэй трапіў напачатку XІX стагоддзя. Сёння яго гадуюць у двух відах – у якасці сельдэрэя зялёнага і сельдэрэя караняплоднага.













