Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Грэнландыя
Марозастойкая гародніна.

Семкі сланечніка – смачная и пажыўная перакуска.

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Сланечнік- гэта не толькі цудоўная кветка, цэняцца і ягоныя пажыўныя вартасці.

Сланечнік быў містычным сімвалам некалькі старажытных цывілізацый, напрыклад, інкаў. Паўночнаамерыканскія індыяне лісцем сланечніка кармілі жывёлу, з пялёсткаў рабілі напар, якім фарбавалі вопратку і скуру, семкі елі як дадатак да страваў або расціскалі на алей.

У Еўропе сланечнік распаўсюдзіўся дзякуючы іспанскай кухні, у якую яго ўвялі канкістадоры, што акурат каланізавалі Амерыку. У 1716 годзе быў апатэнтаваны метад атрымання алею з зерня сланечніка. Сланечнік атрымаў асаблівую папулярнасць у XVIII ст., да чаго асабліва спрычыніўся цар Пётр Першы.

 

Пажыўныя вартасці

Насенне сланечніка асабліва цэняць за высокае ўтрыманне вітаміна E, які мае антызапальныя ўласцівасці, а прытым з'яўляецца моцным антыаксідантам. Семкі ўтрымліваюць і вітаміны A і D, а таксама B6 i PP, якія адказваюць за правільнае функцыянаванне нервовых клетак, рэгенеруюць клеткі, узмацняюць імунныя рэакцыі і рэгулююць гарманальны ўзровень.
 
 
 Семкі сланечніка

Наяўнасць у семках вітаміна B робіць сланечнік неабходным элементам зімовай дыеты, бо ён змякчае дэпрэсіўныя станы.

Семкі сланечніка багатыя і мінераламі. Магній змякчае праявы астмы, зніжае крывяны ціск, запабягае прыступаў мігрэні,  а да таго ж змяншае рызыку завалу і інсульту. Гэта крыніца фосфару, жалеза, кальцыю, мона- і поліненасычаных тлушчовых кіслот, якія дапамагаюць ахоўваць аорту. Іншым важным кампанентам насення з'яўляецца селен, які дапамагае арганізму ў выдаленні таксінаў і дзякуючы моцнаму антыаксідантнаму ўздзеянню, змяншяе рызыку анкалагічных захворванняў.  Амерыканскія даследаванні давялі, што семкі сланечніка выконваюць важную ролю ў зніжэнні крывянога ціску, з прычыны высокага ўтрымання калію пры знікомым узроўні натрыю.

Цяжка знайсьці іншыя зярняты, якія б мелі ў сабе столькі каштоўных хімічных злучэнняў і важных вітамінаў ды мінералаў, прытым не патрабуюць вялікіх фінансавых затрат і маюць высокую эфектыўнасць.


Спосабы ўжывання семак сланечніка

За стагоддзі чалавецтва навучылася выкарыстоўваць усю расліну сланечніка. З кветак рабілі наліўкі супраць малярыі і ліхаманкі. Мазь са сланечніка загойвала раны і крывацёкі. З семак выціскаюць адзін з лепшых у свеце гатункаў алею. Пасля выціскання семкі служаць пры вытворчасці корму для жывёл. Са сцябла робяць цэлюлозу, а таксама паляць сцябліны для атрымання багатага натрыем угнаення. Семкі сланечніка выкарыстоўваюцца ў касметалогіі. Яны паляпшаюць выгляд скуры, дапамагаюць пры барацьбе з прышчамі. Цынк ахоўвае скуру ад пашкоджанняў, а вітамін B6 запабягае старэнню. 

 

Самы папулярны гатунак - сланечнік звычайны, з якога ужываюць насенне для сыраядзення або смажання. Ядуць таксама і праросткі сланечніка, як праросткі фасолі, як самастойную прыкуску, але і як дадатак высокай пажыўнай вартасці да страваў. Вартасці праросткаў цэняць тыя, хто перайшоў на здаровую дыету. А вось караняплодныя гатункі сланечніка з'яўляюцца ў выбраных рэстаранах. Яго лічаць дэлікатэсам, прыкладна такім, як ікра. Некалі вельмі распаўсюджаны караняплод сланечніка з часам быў заменены бульбай.
 Тапінамбур
 
 
Тапінамбур - сваяк сланечнікаКараняплодны сланечнік, або тапінамбур, таксама выгадна вылучаецца сярод іншых культур. Ягоныя караняплоды характарызуюцца высокай пажыўнай вартасцю. У іх утрымліваецца каля 20% інуліны і невялікая колькасць крухмалу. З гэтай прычыны яго рэкамендуюць дыябетыкам. Яго ўжываюць і для вытворчасці алкаголю, і для квашання.
 

Узбагаціць рацыён сланечнікам  

Насенне сланечніка параўнальна таннае, затое мае высокую пажыўную вартасць. Да таго ж яно вельмі смачнае і можа быць перакусам замест чыпсаў ці палачак. У семках шмат калорый (561 ккал у 100 г), таму тыя, хто хоча схуднець, маюць кантраляваць іх колькасць. Затое сланечнік рэкамендуецца для тых, хто хоча паправіцца. У абмежаваных колькасцях спажыванне семак сланечніка карыснае для здароўя і самаадчування. Ніжэй мы падаем некалькі прыкладаў выкарыстання сланечніка ў кухні.

  • пасып лусты хлеба і булкі зернем сланечніка 
  • абваляй у сланечніку рыбу і курыную грудку
  • дадавай семкі сланечніка як начынку (атрымаеш смак арэхаў)
  • замест грэнак у салату ўсып лыжку сланечніка

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітбол
Вялікія каляровыя мячы падыйдуць тым, хто хоча выбудаваць цела, узмацніць мускулы, якія адказныя за правільную паставу.