Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Шампіньёны

Ахоўны капялю
З нагоды малой колькасці натрыя з’яўляецца дасканалым элементам бяссолевай дыеты. З прычыны таго, што шампіньёны не ўтрымліваюць цукроў і тлушчу, іх могуць спакойна есці дыябетыкі. Наяўны ў шампіньёнах цынк мабілізуе імунную сістэму.
..і без клопату галава!Шампіньён мае больш вітамінаў групы B, чым свежая гародніна. Гэта рэкардсмен па ўтрыманні рыбафлавіну, то бок вітаміна B2, які робіць радзейшымі прыступы галаўнога болю ў тых, хто церпіць на мігрэнь. Галаўны боль можа быць выкліканы і стомай, з якой змагаецца пантатэнавая кіслата.
Здаровы выгляд
Шампіньёны уплываюць на стан нашай скуры і валасоў. Людзі, якія клапоцяцца пра свой выгляд, абавязкова павінны ўключыць у меню шампіньёны. Дарэчы, ад іх не дадаюцца сантыметры ў таліі (у шампіньёнах вельмі мала калорый)
Толькі для несмяротных Грыбы былі “ежай багоў” ужо за часамі фараонаў. Егіпцяне лічылі, што спажыванне грыбоў забяспечвае несмяротнасць, якой заслугоўвалі толькі фараоны. Звычайны чалавек не меў права нават дакрануцца да грыба, а не тое што есці.

Для абраных













