Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Грэнландыя
Марозастойкая гародніна.

Шчаўе звычайнае

Лацінская назва:
Rumex acetosa
Гэта гатунак расліны, якая належыць да сямейства драсёнавых. Выступае па ўсёй Еўропе і ва ўмеркаваных рэгіёнах Азіі, а таксама Паўночнай Амерыкі.
Шчаўе звычайнае
 
100 г шчаўя - 21 ккалУтрымлівае вітамін C, жалеза, калій і магній.
 

Канкурэнт шпінаку

Лісьце шчаўя мае прыемны кіслы смак, гатуюць яго як шпінак, з яго можна зрабіць смачную страву, напрыклад суп, соўс. Нашмат менш шчаўе вядомае як прыправа да іншых страваў. Можна дадаваць яго да шпінаку, пасечаным шчаўем заправіць зялёную салату, дадаць да бульбянога супу і раслінных соўсаў.

 

На добры апетытРасліне прыпісваюць ўласцівасці крывятворчыя, мачагонныя, паляпшэння апетыту. З лісця шчаўя запарваюць гарбату, якая дапамагае пры непрыемнасцях з печанню і ныркамі. Шчаўя не павінны есці тыя, хто церпіць на камяні ў нырках, рэўматызм або артрыт, таму яно не рэкамендуецца старэйшым людзям.

  

Вялікі кусок дзярэ раток…Шчаўе утрымлівае вельмі шмат шчаўевай кіслаты, якая ў вялікіх колькасцях вымывае з арганізму кальцый. Шчаўевая кіслата можа выклікаць боль у нырках, а ў дзяцей нават прывесьці да затарможвання росту. Таму варта паклапаціцца, каб не павялічыць порцыю больш за норму, тым больш, што какава, гарбата і перац таксама ўтрымліваюць гэтае некарыснае злучэнне.

 
 
 Суп з шчаўя

Натуральны выводнік плямаў Шчаўевая кіслата дасканала чысціць плямы на вопратцы. Лісцем шчаўя можна памыць рукі, кіслата, якая выдзяляецца з лісця, цудоўна выводзіць плямы, якая ўзніклі хаця б падчас працы ў агародзе.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Бег трушком
Джогінг – гэта перадусім бег. Бег прыносіць радасць, перамагае дэпрэсію і прыносіць упэўненасць у сабе. А калі ў нас ёсць намер схуднець, то джогінг будзе найлепшым метадам. Гэта спорт на ўсё жыццё.