Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Спажыўныя фракталы
Што агульнага паміж кветкавай капустай, раманескай, фінансамі і медыцынай…?

Шпінак

Лацінская назва:
Spinacia oleracea
Аднагадовая расліна сямейства маравых. Гадуецца дзеля зялёнага лісця.
Шпінак
 
100 г шпінаку – 17 ккалУтрымлівае клятчатку, вапну, калій, фосфар, магній, натрый, жалеза, цынк, марганец, фтор, вітаміны C, B1, B2, B6, PP, E, K, фоліевую кіслату, правітамін A.

 Бяспечнае жалеза

Жалеза ў шпінаку выступае ў бяспечным, натуральным выглядзе, у той час як фармакалагічны прыём жалеза можа пагражаць перадазаваннем, што вельмі небяспечна, асабліва для дзяцей.

 

Ключ моцы Шпінак – выдатная крыніца жалеза, якое з’яўляецца часткай гемаглабіну. Гемаглабін траспартуе кісларод ва ўсе клеткі цела і ўваходзіць у склад сістэмы, адказнай за прадукцыю энергіі і абмен рэчываў. Асабліва рэкамендуецца жанчынам, дзецям і моладзі падчас росту.

 
Трываласць
Шпінак утрымлівае рэкордныя колькасці вітаміна K, які уплывае на трываласць касцей.
 
 
 Шпінак


Бляшанкa з мульціка
Шпінак паходзіць з Персіі, у Еўропу прыбыў разам з маўрамі ў ІX стагоддзі. Прыхільнікаў здабываў вельмі павольна. Вялікай папулярнасцю стаў карыстацца пасля ІІ Сусветнай вайны, разрэкламаваны амерыканцамі. Пасланцам гэтай гародніны стаў мультыплікацыйны герой, матрос Папай, які заўжды меў пад рукой бляшанку шпінака. Папай апустошваў яе адным глытком і станавіўся на бой, які заканчваўся накаўтам праціўніка.

 

Шпінак у 10 столакШпінак славіцца вялікім утрыманнем жалеза. Першыя падлікі былі зробленыя ў XІX стагоддзі доктарам Э. фон Вольфам, які… памыліўся, ставячы коску. Шпінак мае ў сабе ў 10 разоў менш жалеза, чым гэта вынікала са звестак доктара Вольфа! Памылку заўважылі толькі ў 1937 годзе. Добрая навіна для пажыральнікаў шпінаку – ён надалей застаецца на вяршыне хіт-параду гародніны, не толькі з прычыны імпануючай (нягледзячы ні на што) колькасці жалеза, але і з нагоды ўтрымання вітамінаў C, E, фоліевай кіслаты, цынку, магнія і калія.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Аква-аэробіка
Аквааэробіка: хаця практыкаванні ў вадзе былі вядомыя здаўна, цяпер прапанавалі іх новую форму у спалучэнні з музыкай.