Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Скарцанера ці казялец

100 г казяльцу – 17 ккал
Казялец ўтрымлівае натрый, калій, магній, кальцый, жалеза, фосфар, хлор, каратын, а таксама вітамін E, B1, B2, C ды PP.
Замарожаны, кансерваваны і ў іншых формах
Па сваім водары казялец нагадвае спаржу, але ўсё ж мае больш далікатны пах. Перад спажываннем яго трэба добра прамыць, а пасля ачысціць, і лепш рабіць гэта ў гумовых пальчатках, бо ягоны сок фарбуе рэчы ў чырвоны колер. У ежу спажываецца карэнне ды лісце расліны, адметнай, апроч іншага, яшчэ і тым, што пры замарозцы і кансерваванні яна захоўвае харчовую вартасць.
Гэта смачна і карысна
Казялец мае выдатную харчовую вартасць, утрымлівае шмат вітамінуў і мае цудоўны смак. У традыцыйнай медыцыне выкарыстоўваецца ў якасці лекаў для сэрца і анальгетыку, добра вядомы пазітыўны ўплыў, які гэта расліна аказвае на органы харчавання.
Калі спаржа занадта дарагая Казялец часта лічыцца даступным эквівалентам больш дарагой спаржы, і яго таксама называюць зімовай спаржай, праз даступнасць і ў халодны сезон.

Казялец і змяінае атручаннеКазялец пачалі гадаваць ў якасці гародніны толькі на пераломе XVI і XVII стагоддзяў. Да гэтага часу раслінаі грала выключна лекавую ролю: выкарыстоўвалася як медыкамент супраць змяіных атручванняў, адсюль і іншая назва - “гадзючая трава”.













