Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Здаровая ежа, натуральныя прадукты, слоў фуд – мода ці трэнд...
Мы жывем усё хутчэй, усё больш бегаем і лётаем, не маем часу для сям’і і знаёмых, забываемся адпачыць. Ядзім абы-як і абы-што. А міжтым ад таго, як мы харчуемся, залежыць нашае здароўе і добрая форма. З гэтага ўзнікаюць праблемы, звязаныя з лішняй вагой і атлусценнем, а таксама рэзкі рост “цывілізацыйных хвароб”.

Традыцыйныя рэцэптуры ў добрым гусцеАдзін з самых важных дэвізаў "Slow Food" – “Абарона права да смаку!”. Гэтая арганізацыя вядзе праект пад назваю “Каўчэг смаку”, які па канцэпцыі нагадвае каўчэг Ноя. Яго мэтай зьяўляецца аднаўленне традыцыйных рэцэптур, гародніны, садавіны, збожжавых, а таксама некаторых відаў жывёлаводства, амаль страчаных альбо якія апынуліся пад пагрозай знікнення.
Паасобныя краіны ахопліваюць сістэмнай аховай як мага большую колькасць прадуктаў на сваёй тэрыторыі. Лідэрамі з’яўляюцца Францыя і Італія, якія змясьцілі ў спецыяльным рэестры па некалькі сотняў прадуктаў са сваёй тэрыторыі, сярод іх такія кулінарныя канстанты, як сыры camembert, comté, blue d”Auvergne, мацарэла, гарганзола, а таксама пармская шчнка і бальзамічны воцат. Грэкі ўжо ўнеслі ў нацыянальны рэестр 20 гатункаў сыру, партугальцы 12, апрача таго, гатункі мёду і алівы, аўстрыякі – тырольскую шынку, бельгійцы – шматлікія гатункі піва і масла з Ардэнаў, іспанцы – сваю спаржу, мёд і шафран, брытанцы – шэтландскую бараніну, валійскую ялавічыну і піва з Кента, люксембуржцы – ружовае масла, а шведы - suns, то бок жавальны тытунь, які, на думку іх дактароў, змяншае рызыку захворвання на рак лёгкіх.

Здаровае харчаванне - вартасці Харчаванне ў стылі Slow Food – неапрацаванае, вырабленае традыцыйнымі метадамі, без ужытку складаных тэхналогій. Спецыяльныя спосабы захоўвання прадуктаў, якія выключаюць прымяненне складаных машын і глыбокай апрацоўкі, даюць адсутнасць штучных дадаткаў і паляпшальнікаў, высокія пажыўныя вартасці і змяншэнне рызыкі алергіі.
Здаровы лад жыццяІдэя Slow Food – гэта не толькі здаровае, мінімальна апрацаванае, традыцыйнае харчаванне, але і асалода ад яго смаку. Сімвалам арганізацыі з’яўляецца слімак – павольнае стварэнне, закліканае звярнуць нашую ўвагу на шкодны ўплыў хуткага жыцця і паказаць, што калі мы запаволімся, то ад гэтага толькі выйграем. Slow Food прадугледжвае спажыванне ежы ў спакоі і засяроджанасці, наказвае радавацца смаку і паху, чэрпаючы прыемнасць ад ежы. Філасофія Slow Food мае больш шырокае вымярэнне і пераносіцца на іншыя сферы жыцьця. Гэта не від дыеты, а стыль жыцця, які падкрэслівае значэнне адпачынку і спакою ў нашым жыцці, заахвочвае нас спыніцца і хаця б хвіліну адпачыць ад штодзённых абавязкаў. Прыхільнікі ідэі жыцця slow сцвярджаюць, што дзякуючы гэтаму мы адчуем задавальненне і ўнутраную гармонію. А дактары пераконваюць, што такое змяншэнне абаротаў і больш свядомае харчаванне зменшыць рызыку завалу, дыябету і нават анкалагічных хвароб.
Задачы Slow Food
- Ахова і прамаванне мясцовых і традыцыйных спосабаў вытворчасці харчавання,
- Закупкі прадуктаў мясцовай вытворчасці з ужываннем традыцыйных метадаў апрацоўкі,
- Стварэнне банкаў насення з мэтай захавання натуральнай разнароднасці раслін,
- Арганізацыя святкаванняў і дзён мясцовай кухні для ахоўваных вытворчых рэгіёнаў,
- Арганізацыя невялікіх харчовых прадпрыемстваў, асабліва для прадукцыі, якая хутка псуецца (напр. бойні),
- Адукацыйная дзейнасць, якая тлумачыць, у чым рызыка спажывання fast food
- Супрацьдзеянне распаўсюду трансгенных раслін (лідэр – ЗША, у Еўропе – Іспанія)
- Прамаванне рэстаранаў, пазначаных маркай Slow Food.













