Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Гісторыя бляшанкі
Выберы і зазнач адпаведны адказ.

Соя

Лацінская назва:
Glycine max
Аднагадовая расліна, вырошчваецца дзеля насення і праросткаў.
Соя
 
100 г соі – 381 ккал Дасканалая крыніца бялка, утрымлівае калій, магній, фосфар, вапну, жалеза, вітаміны E, B6.
 

Рытміка сэрцa
Спажыванне соі пазітыўна уплывае на стан сэрца. Дактары рэкамендуюць спажыванне 25 грамаў соевага бялка на дзень. Дыетa, якая грунтуецца на соевых пратэінах (без тлушчу), памяншае рызыку сардэчных хвароб.


Лагодная  да жанчын
Сою рэкамендуюць жанчынам, бо ў ёй шмат фітаэстрагенаў. Cоевыя прадукты злагоджваюць праявы менапаўзы, не выклікаючы пабочных эфектаў. Даследаванні, праведзеныя сярод жанчын з культурнага кола “паядальнікаў соі”, паказалі змяншэнне рызыкі рака грудзей у даследаванай групе. Соя паніжае ўзровень халестэрына і павялічвае костную масу, асабліва ў жанчын.

 

Гародніна-хамелеон  З соі можна зрабіць небывалую колькасць прадуктаў. Сярод іх:  

  • соеваe малако
  • соевы соўс
  • тофу
  • міса
  • соевыя макароны
  • соевы алей
  • соевaя мука
 
 Соя


Шпіён у японскім агародзе
Соя паходзіць з Азіі, яе вырошчвалі там яшчэ за 3000 гадоў да н.э. Соевыя бабы, разам з іх прымяненнем, адкрыў для Еўропы ў XVІІ стагоддзі нямецкі навуковец і падарожнік Энгельберт Кэмпфер, які якраз працаваў у японскай філіі Галандскай Усходнеіндыйскай кампаніі. Непаліткарэктныя крыніцы паведамляюць, што гэты выбітны навуковец атрымліваў строга сакрэтную інфармацыю аб Японіі і аб цікавых батанічных з’явах дзякуючы подкупу, гандлю інфармацыяй і стасункам з маладым слугой.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Тай чы
Від фізічных практыкаванняў, заснаваны на традыцыйных кітайскіх метадах, якія галоўную ўвагу надаюць актыўнай медытацыі.