Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Сокі з гародніны для здароўя і прыгажосці
Гароднінныя сокі адрозніваюцца адно ад аднаго, таму варта ведаць, якія з іх утрымліваюць субстанцыі, спрыяльныя для здароўя і прыгажосці. Эксперты рэкамендуюць спажыванне 5 порцый садавіны і гародніны розных колераў – чырвоных, жоўтых і зялёных. Гэта дасць магчымасць насыціць арганізм аптымальнай порцыяй вітамінаў і мінералаў.

Сок з морквыЗ усіх сокаў маркоўны - самы багаты на бета-каратын, які ператвараецца ў арганізме ў вітамін A. Вітамін A выконвае важную ролю ў працэсе генерацыі скуры. Апрача таго, ён з’яўляецца антыакісляльнікам, бароніць скуру ад заўчаснага старэння. Маркоўны сок утрымлівае таксама вітамін E, які дбае пра добры выгляд скуры, бо таксама ўтрымлівае антыакісляльнік.
Заўвага: зашмат вітаміну A прыводзіць да пашкоджання печані, у якой можа накоплівацца. Эксперты раяць піць 2-3 шклянкі маркоўнага соку ў тыдзень.
Таматны сок
Пастэрызаваны таматны сок утрымлівае лікапен, які вызваляецца з раслінных клетак пры высокай тэмпературы. Лікапен выконвае ў арганізме функцыю антыакісляльніка, тым самым добра ўплываючы на выгляд скуры. Няварта піць халодны таматны сок, бо гэта ўксладняе упітванне аптымальнай колькасці лікапіну.
Гэты сок засвойваецца значна лепей у спалучэнні з тлушчам.

Сок з квашанай капустыКвашаная капуста пастаўляе вітамін С, які арганізм не можа накопліваць. Вітамін C з’яўляецца важным антыакісляльнікам і спрыяе стварэнню калагену ў арганізме. Ён дбае і пра тое, каб клеткі захоўвалі добрую форму, а тканка – эластычнасць і вынослівасць. Дзякуючы яму скура застаецца пругкай і тугой. Вітамін C супрацьстаіць узнікненню цэлюліту, а таксама спрашчае спальванне тлушчоў у арганізме.
Бурачны сок
Буракі маюць ачышчальныя уласцівасці. Наяўнасьць бетаніну спрашчае выдаленне хваробатвоных мікраарганізмаў, такіх, як бактэрыі ці вірусы, яшчэ да таго, як тыя здолеюць нарабіць шкоды арганізму. Бетанін у бурачным соку з’яўляецца кампанентам бялка, які дапамагае ў скарачэнні запасаў тлушчу.
Падказкі, якія датычаць пакупкі і захоўвання
- Купляй сокі, багатыя вітамінамі C. Яны не разбураюцца толькі тады, калі запакаваныя ў цёмныя бутэлькі або кардон. Вітамін C адчувальны да святла. У празрыстай бутэльцы цягам месяца наяўнасць вітаміну C падае напалову.
- Купляючы гароднінны сок, звярні ўвагу на інфармацыю, ці гэта сыры сок. Сыры сок не паддаецца складанай апрацоўцы, таму ў ім больш вітамінаў і мінеральных складнікі.
- Захоўвай сок у халодным месцы, напрыклад, у халадзільніку, у кладоўцы ці падвале.Такім чынам, ты абароніш адчувальныя да святла і высокай тэмпературы вітаміны. Адкрытую ўпакоўку можна захоўваць у халадзільніку 2-3 дні.













