Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Буракі і чылі для паніжэння ціску
Ці ведаеш ты, як панізіць высокі крывяны ціск хатнімі спосабамі, з дапамогай дыеты?

Спаржавая фасоля

Лацінская назва:
Phaseolus vulgaris
Спаржавая жоўтая і зялёная фасоля – блізкія сваячкі. У іх вельмі падобны смак і склад карысных рэчываў.
Спаржавая фасоля
 
100 г спаржавай фасолі – 24 ккал.Яна ўтрымлівае шмат вітаміну C, правітаміну A, вітаміны з групы B, вітамін E, фоліевую кіслату, мінералы і клятчатку. 
 
 

Фасоля іначай

Спосаб прыгатавання спаржавай фасолі (са стручкамі) адрознівае яе ад іншых гатункаў фасолі.

 

Ззяй прыгажосцюВітаміны C, A, E, а таксама цынк, якія ёсць у фасолі, эфектыўна змагаюцца са свабоднымі радыкаламі і надаюць нашай скуры здаравейшы і маладзейшы выгляд.

 

Здаровае  сэрцаКамбінацыя клятчаткі, фоліевай кіслаты, магнію і калію ў спаржавай фасолі памяншае рызыку завалу сэрца.

 

Маладая і далікатнаяНапачатку елі толькі насенне гэтай гародніны. Традыцыю есці стручкі запачаткавалі італьянцы (XVІІ стагоддзе). Яны зрывалі маладзенькую фасольку ў агародзе кожныя 24 гадзіны і пільнавалі, каб яна не пераспела. З часам удалося выгадаваць від фасолі з далікатным стручком – г.зв. французскую фасолю (French Beans).
 

Масляная  фасоляЖоўтую спаржавую фасолю французы называюць маслянай, напэўна, з-за яе смаку і здольнасці раставаць ў роце.
 
 
Спаржавая фасоля
 

Дзеля дасканалай фігурыЗялёную і жоўтую спаржавую фасолю гадуюць дзеля ядомых маладых стручкоў.

Гэта важны элемент дыетычнай кухні. Такая фасоля утрымлівае меней бялка, чым іншыя гатункі, але ў ёй больш вітамінаў. Дзякуючы меншаму ўтрыманню клятчаткі, чым у сушаных фасолінах, спаржавая фасоля з’яўляецца нізкакаларыйнай і лёгкастраўнай. Давайце есці спаржавую фасольку, і фігура стане стройнай, як стручок.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стэп
Стэп – гэта від аэробікі, інтэнсіўная форма руху, якая дапамагае спаліць лішнія калорыі, пазбыцца тлушчу і паправіць сардэчна-судзінкавую сістэму.