Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Гарошак і навука
Гарошак браў удзел у навуковых даследаваннях, якія заклалі падмурак генетыкі.

Спаржа

Лацінская назва:
Asparagus officinalis
Расліна, якую вырошчваюць дзеля маладых парасткаў.
Спаржа
 
100 г спаржы – 23 ккалСпаржа ўтрымлівае: багатыя запасы вітамінаў A і C, а таксама каштоўныя мікраэлементы, такія як жалеза, калій, цынк, і шмат клятчаткі.

 

Быць маладымЗялёная спаржа славіцца вялікай колькасці антыакісляльнікаў, якія запабягаюць заўчаснаму старэнню – таму спаржа з’яўляецца любімай стравай галівудскіх красунь. Гэта нізкакаларыйная і лёгкастраўная гародніна. Утрымлівае фоліевую кіслату, дапамагае ў барацьбе з прыроджанымі вадамі ў дзяцей, пры стомленасці і пры хваробах сэрца.

 

Задача: прапаласкаць арганізм Спаржа з’яўляецца натуральным мачагонным сродкам, што дапамагае пры лячэнні бактэрыйных хваробаў і запальных станаў мачапраходных шляхоў. Гэтае ўздзеянне варта выкарыстаць і пры змаганні з захворваннямі, якія выклікаюць затрымку вадкасці ў арганізме.

 
Спаржа на нашым стале
Ад незапамятных часоў і па сёняшні дзень спаржа лічыцца вытанчанай ежай, а стравы з яе маюць адценне эксклюзіўнасці. Спаржа ёсць не толькі ў рэцэптах міжземнаморскай, але і паўночнаеўрапейскай, азіяцкай і амерыканскай кухні.
Спаржу ядуць вараную, гарачую або ахалоджаную.
 
 Спаржа

 

 

 

 

 

„Трыкалор” Можна набыць зялёную, светла-фіялетавую або белую спаржу. Гэта адзін і той жа гатунак, проста гадаваны пры розным асвятленні. Зялёная спаржа расце ў поўным сонцы, белая – у земляным капцы без святла, а фіялетавай дазваляюць злёгку высунуць нос з зямлі.

Раскоша смакуСпаржа паходзіць з басейну Міжземнага мора. Яе дзікімі гатункамі ласаваліся егіпцяне і грэкі, а вось рымляне пачалі яе вырошчваць. Спаржу лічылі афрадызіякам і лячэбнай раслінай. Потым на нейкі час на яе забыліся, але падчас Рэнесансу спаржа перажыла адраджэнне. Яна стала любімай гароднінай Людовіка XІV. Да XІX стагоддзя аднак спаржа трапляла толькі на стол багатых людзей.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стэп
Стэп – гэта від аэробікі, інтэнсіўная форма руху, якая дапамагае спаліць лішнія калорыі, пазбыцца тлушчу і паправіць сардэчна-судзінкавую сістэму.