Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Стратэгія
Стратэгія Bonduelle – гэта стратэгія "pure player".
Яна мае на ўвазе прысутнасць гародніны па ўсім свеце, ва ўсіх формах, ва ўсіх тэхналогіях, у розных каналах дыстрыбуцыі і пад рознымі маркамі.
Гародніна, прадукт будучыні Даследаванні новых тэндэнцый пацвярджаюць, што гародніна займае ўсё вышэйшыя пазіцыі ў харчаванні. Сучасныя спажыўцы прагнуць здароўя, раўнавагі, добрага самадчування і бяспекі, а гэта натуральныя якасці гародніны. Расце і ўдзел апрацаванай гародніны – цяперашні спажывец практычны і хоча зэканоміць час.
Старанная маркетынгавая палітыка Група Bonduelle мае ўнікальнае пазіцыянаванне: гэта апрацоўчая група, якая прымяняе мультытэхналогіі і спецыялізуецца на адным прадукце – гародніне. Сродкі, прызначаныя на маркетынг, растуць і сягнулі 4,2% усяго абароту і 6,3% абароту маркі.
Маркетынгавая палітыка канцэнтруецца на трох асноўных кірунках:
- стварэнне моцнай маркі, якую патрымлівае рэклама,
- крэатыўная палітыка даследаванняў і развіцця прадукцыі, дзякуючы якой на рынку увесь час з’яўляюцца новыя распрацоўкі,
- глыбокая абазнанасць у рынку, якая дазваляе адкрываць і апярэджваць жаданні спажыўцоў, выконваючы іх запатрабаванні.
Унікальнае ноў-хаў апрацоўкі Bonduelle цалкам авалодаў складаным і цяжкім мастацтвам перапрацоўкі гародніны праз:
- выбар найлепшых раслінаводчых палеткаў,
- усталяванне партнёрскіх стасункаў з 4600 сельскагаспадарчых вытворцаў, якія працуюць на 100 000 гектараў.
- пастаяннае ўдасканаленне вытворчага працэсу, дзякуючы інвестыцыям, якія рэалізуюцца ў 40 фабрыках Групы,
- сучасную і эфектыўную лагістыку, якая дазваляе хутка дастаўляць тавар кліенту, што прыносіць вынік – 1,7 млрд гандлёвых упаковак, прададзеных штогод.
Усё гэта гарантуе вытворцам прадукт, які паўстае з адборнай сыравіны па прынцыпе бяспекі харчавання. Гэтае ўнікальнае ноў-хаў дазваляе Групе Bonduelle сістэматычна павялічваць эфектыўнасць вырошчвання і перапрацоўкі гародніны на новых рынках збыту.
Bonduelle як сусветны лідэр у сферы гародніны Дзякуючы стратэгіі, якая абапіраецца на тры асноўныя элементы: спецыялізацыі ў галіне гародніны, унікальнаму ноў-хаў і стараннай маркетынгавай палітыцы, Група Bonduelle стала сусветным лідэрам у галіне перапрацоўкі гародніны. Гэтыя вынікі былі дасягнутыя з-за спалучэння унутранага і знешняга росту Групы, але перадусім дзякуючы 8400 працаўнікам, іх зацікаўленасці, матывацыі да працы і жаданню задаволіць спажыўца.













