Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Гарошак браў удзел у навуковых даследаваннях, якія заклалі падмурак генетыкі.
Стравы з гародніны – як правільна гатаваць?
Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Уключэнне гародніны ў штодзённы рацыён – гэта яшчэ не ўсё. Трэба яшчэ ўмець так прыгатаваць гародніну, каб абмежаваць да мінімуму страту каштоўных пажыўных складнікаў.

Прывабнасць страваў з гародніны заключаецца найперш у іх смаку, паху, выглядзе, спосабе падачы. Маючы на ўвазе правіла спажывання садавіны і гародніны пяць разоў на дзень, давайце пастараемся, каб наш арганізм атрымаў найлепшае. Варта ўлічыць наступныя парады:
- Калі мы ўжываем свежую гародніну, то хай яна будзе спелая і не падвялая. Калі ж купілі марожаную, яна мусіць быць цалкам замерзлая, сухая і нясклееная.
- Вымытую гародніну трэба абіраць як мага танчэй, бо адразу пад шалупіннем канцэнтруецца найбольш пажыўных складнікаў.
- Абабраную гародніну адразу палошчам у чыстай ваде, не замочваем яе. Падчас замочвання нішчацца каштоўныя пажыўныя складнікі (вітаміны, распушчальныя ў вадзе з групы B і C) і мінеральныя складнікі.
- Лісцевую гародніну палошчам вельмі старанна, аддзяляючы лісце і змяняючы ваду. Адцэджваем, зважаючы, каб не пакамечыць і не падамаць лісце.
- Вымытую, ачышчаную ці раздробненую гародніну гатуем адразу ж, паклаўшы ў посуд для гатавання на пары або ў невялікую колькасць салёнага кіпня. Заліванне гародніны для гатавання халоднай вадой – гэта памылка.

Для гатавання гародніны, якая ўтрымлівае каратын, дадаем трохі тлушчу, напрыклад, алівы з алівак. Караняплоды і бабовыя гатуем пад накрыўкай. Гродзіну з сямейства капусных гатуем у адкрытым посудзе, а праз некалькі хвілін накрываем.
Час гатавання гародніны абмяжоўваем да мінімума. Гатуем коратка, у высокай тэмпературы, аж да моманту іх змякчэння.
- Гародніну для салатак гатуем у шалупінні і студзім неабабраную.
- Сырыя салаты гатуем у апошні момант, адразу перад падачай на стол.
- Кожную порцыю парэзанай гародніны адразу спалучаем з соўсам або алеем, бо тлушч пакрывае тонкім слоем часткі гародніны і ахоўвае вітаміны ад акіслення.
- Стравы з гародніны перад падачай спалучаем з прыправамі або траўкамі. Калі гэтыя дадаткі свежыя, то наразаем іх у апошні момант перад спалучэннем з гароднінай.
Рэцэпт дня
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.
Фізічная актыўнасць
Джогінг – гэта перадусім бег. Бег прыносіць радасць, перамагае дэпрэсію і прыносіць упэўненасць у сабе. А калі ў нас ёсць намер схуднець, то джогінг будзе найлепшым метадам. Гэта спорт на ўсё жыццё.













