Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Буракі і чылі для паніжэння ціску
Ці ведаеш ты, як панізіць высокі крывяны ціск хатнімі спосабамі, з дапамогай дыеты?

Здаровыя і папулярныя лакальныя стравы з усяго свету

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Каштаны супраць глютэнавай хваробы, марскія водарасці дла ладнай фігуры? У кожнай краіне – свае спосабы захоўваць здароўе. Магчыма, варта паспрабаваць некаторыя з такіх лакальных страваў?

Хаця дыеты могуць быць рознымі, сярод жыхароў розных кантынентаў, іхні лад жыцця і харчовыя звычкі забяспечваюць іх здароўе і працягласць жыцця. Незалежна ад складанасці ежы, у кожным зямным паўшар’і ёсць свае здаровыя стравы. Далей Вы можаце прачытаць пра вядомыя і не вельмі варыянты здаровага харчавання з кожнай часткі Свету.

 
 
 
Афрыка – Tуніс, Егіпет

Сезам – мае амалоджвальныя якасці, багаты на антыаксіданты, а таксама на істотныя і лёгкастраўныя раслінныя пратэіны. Акрамя гэтага, утрымлівае шмат жалеза. Сезам узмацняе сэрца і абараняе ад хваробы Альцгаймэра.

 
Д’яблаў кіпцюр – расліна, вядомая па ўсім свеце. Гэты фрукт мае форму крука і яго карані выкрыстоўваюцца ў тэрапіі. Мае супрацьзапаленчыя, анэстэтычныя і мачагонныя ўласцівасці.

 

Паўднёвая Амерыка - Калумбія

Каціны кіпцюр расліна, ці, калі дакладней, кара ліяны uncaria з узмацняльнымі, стымулюючымі і імуннымі ўласцівасцямі. Гэтая расліна вядомая на ўвесь свет з-за вялікага ўтрымання моцных антыаксідантаў, адсюль і вера ў яе супрацьракавы эфект. Каціны кіпцюр таксама дапамагае ў лячэнні падагры, артрыту і запаленняў мочаполавай сістэмы.

 
Азія - Японія, Кітай

Марскія водарасці – паляпшаюць імунітэт, зніжаюць узровень халестэролу, стымулююць метабалізм і сапраўды бедныя на калорыі, што важна для тых, хто прытрымліваецца дыеты. Яны багатыя на кальцый, ёд, калій-3 і вітамін B12. Іх можна есці ў гарачым ці халодным выглядзе ў салатах і сушы.

 
 
 


Аўстралія

Эўкаліпт – лісце гэтага дрэва багатае на алей, які шырока выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах. Ён мае антыбактэрыяльныя ўласцівасці, рэгенеруе эпітэлій дыхальных шляхоў, змяншае выдзяленне макроты і мае адхарквальны эфект, а таксама дапамагае пазбавіцца ад насмарку і кашлю.

 

Паўночная Амерыка – Канада

Кляновы сіроп – паходзіць з Канады, але мае прыхільнікаў па ўсім свеце. Ім можна паліваць аладкі, вафлі, марозіва, дадаваць у печыва і гарбату. Сіроп утрымлівае шмат вітамінаў групы В і мінеральных соляў (неабходных для нервовай і імуннай сістэм).
 
 
 

Еўропа – Фінляндыя, Францыя, Польшча

Зацукраваныя пялёсткі ружы – гэтыя прысмакі – вядомы дэлікатэс з Польшчы. Яны вырабляюцца са спецыяльнага сорту дзікіх руж і ўтрымліваюць вялізную колькасць вітаміну С (у 20 разоў больш за лімоны), а таксама вяжучыя сродкі і незаменныя алеі, якія узмацняюць цела праз удасканаленне структуры чырвоных крывяных цельцаў і паляпшаюць імунітэт. Вядомыя яны і сваімі антысептычнымі ўласцівасцямі.
 
Каштаны – былі вядомыя і выкарыстоўваліся яшчэ старажытнымі рымлянамі, знаходзяцца ў вялікай пашане ў жыхароў сучаснай Францыі. Іх смажаць на вялікіх – да 1 м у дыяметры – патэльнях на вуліцах і плошчах французскіх гарадоў. Прыгатаваныя на адкрытым агні, яны таксама вельмі смачныя. Каштаны багатыя на вітамін Е, вядомы як эліксір прыгажосці і доўгажыхарства, а таксама на калій, які выдатна ўздзейнічае на сэрца. Высушаныя каштаны рэкамендуюць тым, хто пакутуе на глютэнавую хваробу.
 
Журавінная гарэлка – гэты журавінавы напой экспартуецца наўпрост з Фінляндыі. Ён не толькі вельмі смачны, але і дастаткова карысны – такая гарэлка ўтрымлівае шмат антыаксідантаў і вяжучых сродкаў, умеранае ужыванне гэтага напою падвышае імунітэт да інфекцый, дае шмат вітаміну С і дапамагае пазбавіцца ад бактэрый у мочаполавай сістэме.
author: Кацярына

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стрэтчынг
Каланетык – від рэкрэацыйнай гімнастыкі, якую можна эфектыўна выконваць і дома.