Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Буракі і чылі для паніжэння ціску
Ці ведаеш ты, як панізіць высокі крывяны ціск хатнімі спосабамі, з дапамогай дыеты?

Табліца каларыйнасці прадуктаў, рэкамендаваных для дыябетыкаў

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Тут ты знойдзеш утрыманне бялка, тлушчу і вугляводаў у прадуктах, якія рэкамедуюцца дыябетыкам.

Гликолитический індэкс

 

Дыябетычная дыета палягае на абмежаванні ўзроўню простых вугляводаў і тлушчоў. У меню важна сачыць за якасцю і колькасцю страваў і раўнамерны расклад іх на ўвесь дзень. Асабліва гэта датычыць вугляводаў. Дыета павінна ўтрымліваць  стравы, багатыя на пажыўныя вартасці, вітаміны, мінеральныя солі, а таксама дадаткі да дыеты, якія рэгулююць парушэнні метабалізму. Хворы на дыябет павінны вызначыць з доктарам-дыетолагам адпаведную колькасць калорый.

Табліца каларыйнасці для дыябетыкаў
Прадукт Колькасць Энергетычная вартасць (ккал)
Бялкі (г) Тлушчы (г) Вугляводы (г)
Агурок 100 г 15 0,7 0,1 3,0
Агурок салёны 100 г 11 1,0 0,1 1,9
Алей соевы 100 мл 884 0,0 100,0 0,0
Аліва (алей з алівы) 100 мл 882 0,0 99,6 0,2
Асяцёр гатаваны 100 г 179 17,7 12,0 0,0
Ацыдафілін 1% 100 мл 40 3,0 1,0 4,0
Ацыдафілін нятлусты 100 мл 31 3,0 0,1 3,9
Баклажан 100 г 18 1,0 0,2 3,1
Бацьвінне 100 г 17 2,1 0,5 5,5
Боб 100 г 66 7,1 0,4 14,0
Брокалі свежая 100 г 25 3,0 0,4 2,4
Брусельская капуста свежая 100 г 34 4,0 0,5 3,5
Бручка 100 г 34 1,2 0,1 7,4
Бульба 100 г 80 2,0 0,0 16,0
Буряк 100 г 37 1,5 0,1 7,6
Бялуга параная 100 г 234 23,3 15,6 0,0
Гарбата з лімонам 100 мл 43 0,7 0,8 8,2
Гарбуз 100 г 28 1,3 0,3 7,7
Гарбуша гатаваная 100 г 168 22,9 7,8 0,0
Гарох сушаны 100 г 298 20,5 2,0 48,6
Журавіны 100 г 26 0,5 0,0 3,8
Жытні, чорны хлеб 100 г 223 5,6 1,7 51,5
Зубатка вараная 100 г 114 15,5 5,8 0,0
Індык гатаваны 100 г 195 25,3 10,4 0,0
Індык, грудка 100 г 84 19,2 0,7 0,0
Італьянская капуста 100 г 38 3,3 0,4 7,8
Кальрабі 100 г 29 2,2 0,3 6,5
Камбала вараная 100 г 103 18,3 3,3 0,0
Капуста белая 100 г 29 1,7 0,2 7,4
Капуста чырвоная 100 г 27 1,9 0,2 6,7
Карась гатаваны 100 г 102 20,7 2,1 0,0
Карп гатаваны 100 г 102 16,0 3,7 2,0
Каша грачаная 100 г 336 12,6 3,1 69,3
Каша кускус 100 г 358 13,0 2,0 72,0
Каша прасяная 100 г 346 10,5 2,9 71,6
Квашаная капуста 100 г 12 1,1 0,2 3,4
Кветкавая капуста свежая 100 г 21 2,4 0,3 2,3
Кефір 0% 100 мл 30 3,0 0,1 3,8
Крупа-манка 100 г 328 10,3 1,0 67,7
Крупа-пярлоўка 100 г 320 9,3 1,1 66,5
Кукуруза 100 г 97 3,0 1,2 18,2
Курыца 100 г 202 18,5 14,3 0,0
Лешч вараны 100 г 126 20,9 4,7 0,0
Макрэль гатаваная 100 г 124 22,8 3,6 0,0
Малако 0,5% 100 мл 39 3,5 0,5 5,1
Маслёнка 0,5% 100 мл 37 3,4 0,5 4,7
Мёд пчаліны 100 мл 324 0,0 0,0 79,5
Мінтай гатаваны 100 г 79 17,6 1,0 0,0
Морква 100 г 31 0,8 0,3 6,6
Мука пшанічная 100 г 342 9,2 1,2 74,9
Мюслі з сухафруктамі 100 г 325 8,4 3,4 72,2
Мянтуз гатаваны 100 г 92 21,4 0,7 0,0
Мяса трусінае 100 г 156 21,0 8,0 0,0
Нут, турэцкі гарох 100 г 127 6,3 3,2 18,3
Палтус гатаваны 100 г 216 14,0 17,8 0,0
Памідоры 100 г 19 0,8 0,3 3,5
Патысоны 100 г 19 0,6 0,1 4,1
Пекінская капуста 100 г 12 1,2 0,2 3,2
Пер'е цыбулі 100 г 29 4,1 0,8 3,9
Пшанічнае вотруб'е 100 г 185 16,0 4,6 61,9
Пятрушка, зяленіва 100 г 41 4,4 0,4 9,0
Радыска 100 г 14 1,0 0,2 4,4
Рыс белы 100 г 344 6,7 0,7 78,9
Рыс карычневы 100 г 331 6,3 4,4 65,1
Рэвень 100 г 9 0,5 0,1 4,6
Рэпа 100 г 26 1,1 0,3 8,2
Салата 100 г 12 1,2 0,3 1,3
Салодкі перац 100 г 26 0,9 0,3 5,2
Сачавіца гатаваная 100 г 111 7,8 0,0 20,1
Сельдэрэй, зяленіва 100 г 13 1,0 0,2 3,6
Сельдэрэй, корань 100 г 21 1,6 0,3 7,7
Семкі гарбузовыя 100 г 556 24,5 45,8 18,0
Семкі сланечніка 100 г 561 24,4 43,7 24,6
Сом гатаваны 100 г 196 18,4 13,6 0,0
Соя, сухое насенне 100 г 382 34,3 19,6 32,7
Спаржа 100 г 23 2,2 0,2 3,3
Стаўрыда гатаваная 100 г 133 20,6 5,6 0,0
Судак гатаваны 100 г 97 21,3 1,3 0,0
Сыроватка 1% 100 мл 40 3,0 1,0 4,1
Тварог нятлусты 100 г 99 19,8 0,5 3,5
Трусяціна гатаваная 100 г 204 24,6 11,7 0,0
Трэска гатаваная 100 г 78 17,8 0,7 0,0
Укроп 100 г 28 1,3 0,3 7,7
Фасоль спаржавая сушаная 100 г 24 2,0 0,2 3,6
Фасоля белая сушаная 100 г 102 7,0 0,5 16,9
Хек гатаваны 100 г 95 18,5 2,3 0,0
Хлеб паўназярністы 100 г 228 8,6 1,4 43,9
Хрэн 100 г 67 4,5 0,6 18,1
Цукіні 100 г 16 1,5 0,2 3,0
Цыбуля 100 г 30 1,4 0,4 6,9
Цыбуля-парэй 100 г 24 2,2 0,3 5,7
Цыкорыя 100 г 21 1,7 0,2 4,1
Цяляціна гатаваная 100 г 131 30,7 0,9 0,0
Часнок 100 г 146 6,4 0,5 32,6
Шакалад горкі цёмны 100 г 549 5,4 35,3 52,6
Шампіньёны 100 г 15 2,1 0,5 0,5
Шматкі кукурузныя 100 г 363 6,9 2,5 83,6
Шматкі ячменныя 100 г 355 9,8 3,6 79,4
Шпінак 100 г 17 2,7 0,4 0,8
Шчаўе 100 г 21 1,1 0,8 4,9
Шчупак гатаваны 100 г 98 21,3 1,3 0,0
Ячная каша 100 г 324 10,0 1,3 66,3

 

Галоўныя прынцыпы антыдыябетычнай дыеты

Галоўнай крыніцай вугляводаў павінна быць малако і малакапрадукты, а таксама паўназярністы хлеб грубага памолу, кашы з неабадранага зерня, збожжавыя шматкі, нечышчаны рыс і макароны. Гародніна з вялікім утрыманнем вугляводаў, такая як бульба, кукуруза і насенне стручковых (фасоля, гарох, сачавіца). Да каларыйных вугляводаў належаць: буракі, морква, сельдэрэй і брусэльская капуста. Дыета мжа ўключаць такія прадукты, як агуркі, памідоры, квяцістую капусту, салодкі перац, радыску, зялёную салату, спаржу і пекінскую капусту. Дыета дыябетыка можа ўключаць садавіну, няшмат калорый маюць кавуны і грэйпфруты, да каларыйных належаць слівы, вінаград і бананы.

У меню можам дадаць апельсіны, клубніцы, мандарыны, яблыкі.

 

Чарговым складнікам дыябетычнай дыеты з’яўляюцца бялкі. Іх добрай крыніцай стане нятлустае мяса (цяляціна, ялавічына), курынае і індычае мяса беяз скуры, марская рыба, малако і малакапрадукты (нятлустыя), стручковыя расліны. Тлушчы трэба браць раслінныя: алеі, аліву з алівак, мяккія маргарыны і асцерагацца багатых на халестэрын прадуктаў, між іншага, птушыных субпрадуктаў, масла, вяршкоў, тлушчоў, якія ўтрымліваюцца ў сырах, малака і тлустыў гатункаў мяса.

Рэкамендуецца піццё мінеральнай вады, таматнага соку, несалоджаных кавы і гарбаты.

 

Прадукты, забароненыя пры дыеце дыябетыка

Належыць прыбраць з меню салоджаныя напоі. Спажыванне алкаголю, асабліва ў вялікіх колькасцях, рызыкоўнае, бо ён узмацняе дзейнасць інсуліну, таму пасля алкаголю нам можа пагражаць гіпаглікемія. Нельга ўжываць прадуктаў, у якіх шмат простых цукроў: мёду, шакаладу, слодычаў і выпечкі. Трэба абмежаваць спажыванне солі, якую можна замяніць травамі, лімонам і г.д.

Дыябетыкі не могуць есці за адзін раз вялікай колькасці ежы, не могуць і хадзіць нашча. Колькасць прыёмаў ежы павінна быць аднолькавай кожны дзень, і есці трэба ў адзін і той жа час.

author: Андрэй

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стрэтчынг
Каланетык – від рэкрэацыйнай гімнастыкі, якую можна эфектыўна выконваць і дома.