Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Зялёныя брокалі ахоўваюць вочы
Зялёныя брокалі ахоўваюць вочы.

Табліца каларыйнасці прадуктаў, рэкамендаваных для дзяцей

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Тут ты знойдзеш утрыманне бялка, тлушчу і вугляводаў у прадуктах, рэамендаваных дзецям.

Табліца каларыйнасці для дзяцей

Харчаванне дзяцей значна адрозніваецца ад харчавання дарослых, якасць мае прынцыповае значэнне для фізічнага і псіхічнага развіцця дзіцяці. Дакладныя рэкамендацыі можна знайсці ў харчовай пірамідзе для дзяцей.

Табліца каларыйнасці для дзяцей
ПрадуктКолькасцьЭнергетычная вартасць (ккал)Бялкі (г)Тлушчы (г)Вугляводы (г)
Абрыкосы 100 г 47 0,9 0,2 11,9
Агрэст, крыжоўнік 100 г 41 0,8 0,2 11,8
Агурок 100 г 15 0,7 0,1 3,0
Агурок салёны 100 г 11 1,0 0,1 1,9
Ажына 100 г 31 2,0 0,0 4,4
Аліва (алей з алівы) 100 мл 882 0,0 99,6 0,2
Алыча, мірабэль 100 г 27 0,2 0,0 6,4
Апельсіны 100 г 44 0,9 0,2 11,3
Ацыдафілін 1% 100 мл 40 3,0 1,0 4,0
Баклажан 100 г 18 1,0 0,2 3,1
Бацьвінне 100 г 17 2,1 0,5 5,5
Белая парэчка 100 г 33 1,0 0,2 13,1
Брокалі свежая 100 г 25 3,0 0,4 2,4
Брусельская капуста свежая 100 г 34 4,0 0,5 3,5
Брусніцы 100 г 43 0,7 0,5 8,0
Бручка 100 г 34 1,2 0,1 7,4
Булачка пшанічная 100 г 272 7,3 1,5 58,5
Бульба 100 г 80 2,0 0,0 16,0
Буряк 100 г 37 1,5 0,1 7,6
Бялуга параная 100 г 234 23,3 15,6 0,0
Вішня 100 г 47 0,9 0,4 10,9
Гарбата зялёная 100 мл 28 0,1 0,0 6,8
Гарбуз 100 г 28 1,3 0,3 7,7
Гарбуша гатаваная 100 г 168 22,9 7,8 0,0
Гарох сушаны 100 г 298 20,5 2,0 48,6
Груша 100 г 54 0,6 0,2 14,4
Грэйпфрут 100 г 36 0,6 0,2 9,8
Грэцкія арэхі 100 г 645 16,0 60,3 18,0
Ёгурт натуральны "% 100 мл 60 4,3 2,0 6,2
Журавіны 100 г 26 0,5 0,0 3,8
Жытні, чорны хлеб 100 г 223 5,6 1,7 51,5
Зялёны гарошак свежы Bonduelle 100 г 79 6,0 0,7 12,0
Зялёны салодкі перац 100 г 27 1,3 0,0 5,3
Індык гатаваны 100 г 195 25,3 10,4 0,0
Індык, грудка 100 г 84 19,2 0,7 0,0
Італьянская капуста 100 г 38 3,3 0,4 7,8
Кабачкі 100 г 23 0,6 0,3 4,9
Кававы напой 100 мл 337 6,0 4,8 71,2
Кавун 100 г 36 0,6 0,1 8,4
Кальрабі 100 г 29 2,2 0,3 6,5
Капуста белая 100 г 29 1,7 0,2 7,4
Капуста чырвоная 100 г 27 1,9 0,2 6,7
Каша грачаная 100 г 336 12,6 3,1 69,3
Каша прасяная 100 г 346 10,5 2,9 71,6
Каша ячменная 100 г 334 8,4 2,0 74,9
Квашаная капуста 100 г 12 1,1 0,2 3,4
Кветкавая капуста свежая 100 г 21 2,4 0,3 2,3
Кефір 0% 100 мл 30 3,0 0,1 3,8
Клубніцы 100 г 28 0,7 0,4 7,2
Кукуруза 100 г 97 3,0 1,2 18,2
Курыца 100 г 202 18,5 14,3 0,0
Курыца, грудка 100 г 99 21,5 1,3 0,0
Курыыца, пячонка 100 г 136 19,1 6,3 0,6
Лімон 100 г 36 0,8 0,3 9,5
Макароны найвышэйшага гатунку "Экстра" 100 г 337 10,4 1,1 69,7
Макрэль гатаваная 100 г 124 22,8 3,6 0,0
Малако 0,5% 100 мл 39 3,5 0,5 5,1
Малако 1,5% 100 мл 47 3,4 1,5 5,0
Маліна 100 г 29 1,3 0,3 12,0
Марожанае малочнае 100 г 126 3,2 3,5 21,3
Масла сметанковае 100 г 659 1,1 73,5 1,1
Маслёнка 0,5% 100 мл 37 3,4 0,5 4,7
Мёд пчаліны 100 мл 324 0,0 0,0 79,5
Мінтай гатаваны 100 г 79 17,6 1,0 0,0
Морква 100 г 31 0,8 0,3 6,6
Мюслі з разынкамі і арэхамі 100 г 375 11,5 12,7 62,9
Мяса трусінае 100 г 156 21,0 8,0 0,0
Нут, турэцкі гарох 100 г 127 6,3 3,2 18,3
Палтус гатаваны 100 г 216 14,0 17,8 0,0
Памідоры 100 г 19 0,8 0,3 3,5
Патысоны 100 г 19 0,6 0,1 4,1
Пекінская капуста 100 г 12 1,2 0,2 3,2
Пер'е цыбулі 100 г 29 4,1 0,8 3,9
Пятрушка, зяленіва 100 г 41 4,4 0,4 9,0
Пятрушка, корань 100 г 38 2,6 0,5 10,5
Радыска 100 г 14 1,0 0,2 4,4
Рыс карычневы 100 г 331 6,3 4,4 65,1
Рэпа 100 г 26 1,1 0,3 8,2
Салата 100 г 12 1,2 0,3 1,3
Салодкі перац 100 г 26 0,9 0,3 5,2
Сачавіца гатаваная 100 г 111 7,8 0,0 20,1
Сезам, кунжут 100 г 565 19,4 48,7 12,2
Сельдэрэй, зяленіва 100 г 13 1,0 0,2 3,6
Сельдэрэй, корань 100 г 21 1,6 0,3 7,7
Семкі гарбузовыя 100 г 556 24,5 45,8 18,0
Семкі сланечніка 100 г 561 24,4 43,7 24,6
Слівы 100 г 45 0,6 0,2 11,7
Соя 100 г 381 2,0 0,1 1,0
Спаржа 100 г 23 2,2 0,2 3,3
Суніцы 100 г 33 0,8 0,5 8,3
Сыр камамбер 100 г 324 15,3 28,8 0,1
Сыр пармезан 100 г 452 41,5 32,0 0,1
Сыроватка 1% 100 мл 40 3,0 1,0 4,1
Тварог нятлусты 100 г 99 19,8 0,5 3,5
Тлушч з пячонкі трэскі 100 мл 898 0,0 100,0 0,0
Трусяціна гатаваная 100 г 204 24,6 11,7 0,0
Трэска гатаваная 100 г 78 17,8 0,7 0,0
Трэска тушаная 100 г 101 9,7 5,1 3,9
Укроп 100 г 28 1,3 0,3 7,7
Фасоль чырвоная сушаная 100 г 93 8,4 0,3 13,7
Фасоля белая сушаная 100 г 102 7,0 0,5 16,9
Фасоля стручковая свежая 100 г 24 2,0 0,2 3,6
Філе індыковае 100 г 105 15,8 4,6 0,1
Хек гатаваны 100 г 95 18,5 2,3 0,0
Хлеб паўназярністы 100 г 228 8,6 1,4 43,9
Хрэн 100 г 67 4,5 0,6 18,1
Цукіні 100 г 16 1,5 0,2 3,0
Цыбуля-парэй 100 г 24 2,2 0,3 5,7
Цыкорыя 100 г 21 1,7 0,2 4,1
Цяляціна гатаваная 100 г 131 30,7 0,9 0,0
Чарнасліў 100 г 267 3,5 1,2 68,9
Чарніцы 100 г 45 0,8 0,6 12,2
Чарэшня 100 г 61 1,0 0,3 14,6
Часнок 100 г 146 6,4 0,5 32,6
Чорная парэчка 100 г 35 1,3 0,2 14,9
Чырвоная парэчка 100 г 31 1,1 0,2 13,8
Чырвоны салодкі перац 100 г 26 1,3 0,0 5,3
Шакалад горкі цёмны 100 г 549 5,4 35,3 52,6
Шпінак 100 г 17 2,7 0,4 0,8
Яблыкі 100 г 46 0,4 0,4 12,1
Яблыкі сушаныя 100 г 238 2,1 2,1 62,3
Яйка курынае цэлае 100 г 139 12,5 9,7 0,6

 

Галоўныя прынцыпы правільнага харчавання дзіцяці

Варта дбаць пра разнастайнасць ежы, спажываць прадукты розных груп. У  склад прадуктаў харчавання уваходзяць розныя харчовыя складнкі, якія ўтрымліваюцца там у розных колькасцях і прапорцыях. Каб не дапусціць іх недабору, у штодзённым меню трэба ўжываць прадукты розных груп: збожжавыя, гародніну, садавіну, малако і малакапрадукты, прадукты, у якіх утрымліваецца паўнавартасны бялок. Прыёмы ежы павінныя даваць мяшанку раслінных і жывёльных бялкоў, бо толькі тады мы можам быць упэўненыя, што даем дзіцяці ўсе неабходныя амінакіслоты. Апрача бялка, дзеці патрабуюць больш мінеральных складнікаў, чым дарослыя – такіх, як кальцый, фосфар, жалеза, а паза тым – на вітаміны, асабліва A, D, B1, B2, C i PP.

 

Не давайце дзецям цяжкастраўных прадуктаў, смажаных з вялікай колькасцю тлушчу (паніраваных катлет, бульбы фры, дранікаў і аладак і да т.п.), а таксама не даем зашмат капусты і капусных (квяцістай і брусэльскай капусты), цыбулі, стручковых, асабліва сухіх (толькі зялёны гарошак і спаржавая фасоля). Малыя дзеці таксама не павінны есці крэмавых тортаў і выпечкі з вялікай колькасю тлушчу (напрыклад, французскага торту). Давайце не заахвочваць дзяцей есці высокаапрацаваных прадуктаў, такіх як чыпсы, хрусцікі, і ўжо тым больш ежы тыпу "fast food".

 

У гатаванні для дзяцей няварта ўжываць канцэнтратаў (парашковых супоў, булёну ў кубіках, вегеты, іншых парашковых прыправаў), бо там зашмат штучных дадаткаў, солі і кансервантаў. Супрацьпаказаныя і газаваныя ды афарбаваныя напоі, лепей піць сокі з садавіны і гародніны. Дзецям да 3 год трэба купляць сокі атэставаныя або ўхваленыя Інстытутам маці і дзіцяці. Гэта гарантуе, што іх даследавалі на харчовыя забруджанні.

author: Андрэй

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стэп
Стэп – гэта від аэробікі, інтэнсіўная форма руху, якая дапамагае спаліць лішнія калорыі, пазбыцца тлушчу і паправіць сардэчна-судзінкавую сістэму.