Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Ужыванне соевых бабоў можа абараніць ад многіх хваробаў. Прынамсі, так здаўна лічаць у Кітаі ды Японіі, дзе традыцыйна ядуць шмат соі. Даведайцеся, чаму.

Табліца каларыйнасці для тых, хто абмяжоўвае халестэрын

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Тут ты знойдзеш утрыманне бялка, тлушчу і вугляводаў у прадуктах, рэкамендаваных для спажывання на дыеце, якая абмяжоўвае халестэрын.

Запечаны ласось з гароднінай

 

У дыеце, якая абмяжоўвае халестэрын, належыць пазбягаць харчавання, дзе яго зашмат, напрыклад, яечных жаўткоў, чырвонага мяса, тлустага малака і малочных прадуктаў, птушкі. Затое варта ўжываць шмат рыбы, асабліва марской (ласось, тунец, макрэль, селядзец), якія ўтрымліваюць значныя колькасці тлустых кіслот амега-3, птушкі, страваў з сухіх стручковых, напрыклад, соі.

Табліца каларыйнасці для тых, хто абмяжоўвае халестэрын
ПрадуктКолькасцьЭнергетычная вартасць (ккал)
Бялкі (г)Тлушчы (г)Вугляводы (г)
Абрыкосы 100 г 47 0,9 0,2 11,9
Авакада 100 г 160 2,0 15,3 7,4
Агрэст, крыжоўнік 100 г 41 0,8 0,2 11,8
Агурок 100 г 15 0,7 0,1 3,0
Агурок салёны 100 г 11 1,0 0,1 1,9
Ажына 100 г 31 2,0 0,0 4,4
Алей соевы 100 мл 884 0,0 100,0 0,0
Аліва (алей з алівы) 100 мл 882 0,0 99,6 0,2
Алыча, мірабэль 100 г 27 0,2 0,0 6,4
Ананас 100 г 54 0,4 0,2 13,6
Апельсіны 100 г 44 0,9 0,2 11,3
Асяцёр гатаваны 100 г 179 17,7 12,0 0,0
Ацыдафілін 1% 100 мл 40 3,0 1,0 4,0
Ацыдафілін нятлусты 100 мл 31 3,0 0,1 3,9
Баклажан 100 г 18 1,0 0,2 3,1
Бацьвінне 100 г 17 2,1 0,5 5,5
Белая парэчка 100 г 33 1,0 0,2 13,1
Боб 100 г 66 7,1 0,4 14,0
Брокалі свежая 100 г 25 3,0 0,4 2,4
Брусельская капуста свежая 100 г 34 4,0 0,5 3,5
Брусніцы 100 г 43 0,7 0,5 8,0
Бручка 100 г 34 1,2 0,1 7,4
Бульба 100 г 80 2,0 0,0 16,0
Буряк 100 г 37 1,5 0,1 7,6
Бялуга параная 100 г 234 23,3 15,6 0,0
Вішня 100 г 47 0,9 0,4 10,9
Гарбата з лімонам 100 мл 43 0,7 0,8 8,2
Гарбуз 100 г 28 1,3 0,3 7,7
Гарбуша гатаваная 100 г 168 22,9 7,8 0,0
Гарох сушаны 100 г 298 20,5 2,0 48,6
Груша 100 г 54 0,6 0,2 14,4
Грэйпфрут 100 г 36 0,6 0,2 9,8
Гуява 100 г 57 0,8 0,0 0,6
Журавіны 100 г 26 0,5 0,0 3,8
Жытні, чорны хлеб 100 г 223 5,6 1,7 51,5
Зубатка вараная 100 г 114 15,5 5,8 0,0
Індык гатаваны 100 г 195 25,3 10,4 0,0
Індык, грудка 100 г 84 19,2 0,7 0,0
Італьянская капуста 100 г 38 3,3 0,4 7,8
Кавун 100 г 36 0,6 0,1 8,4
Кальрабі 100 г 29 2,2 0,3 6,5
Камбала вараная 100 г 103 18,3 3,3 0,0
Капуста белая 100 г 29 1,7 0,2 7,4
Капуста чырвоная 100 г 27 1,9 0,2 6,7
Карась гатаваны 100 г 102 20,7 2,1 0,0
Карп гатаваны 100 г 102 16,0 3,7 2,0
Каша грачаная 100 г 336 12,6 3,1 69,3
Каша кускус 100 г 358 13,0 2,0 72,0
Каша прасяная 100 г 346 10,5 2,9 71,6
Квашаная капуста 100 г 12 1,1 0,2 3,4
Кветкавая капуста свежая 100 г 21 2,4 0,3 2,3
Кефір 0% 100 мл 30 3,0 0,1 3,8
Ківі 100 г 56 0,9 0,5 13,9
Клубніцы 100 г 28 0,7 0,4 7,2
Крупа-манка 100 г 328 10,3 1,0 67,7
Крупа-пярлоўка 100 г 320 9,3 1,1 66,5
Кукуруза 100 г 97 3,0 1,2 18,2
Курыца 100 г 202 18,5 14,3 0,0
Лешч вараны 100 г 126 20,9 4,7 0,0
Лімон 100 г 36 0,8 0,3 9,5
Макрэль гатаваная 100 г 124 22,8 3,6 0,0
Малако 0,5% 100 мл 39 3,5 0,5 5,1
Маліна 100 г 29 1,3 0,3 12,0
Мандарыны 100 г 42 0,6 0,2 11,2
Маслёнка 0,5% 100 мл 37 3,4 0,5 4,7
Мёд пчаліны 100 мл 324 0,0 0,0 79,5
Мінтай гатаваны 100 г 79 17,6 1,0 0,0
Морква 100 г 31 0,8 0,3 6,6
Мука пшанічная 100 г 342 9,2 1,2 74,9
Мюслі з сухафруктамі 100 г 325 8,4 3,4 72,2
Мянтуз гатаваны 100 г 92 21,4 0,7 0,0
Мяса трусінае 100 г 156 21,0 8,0 0,0
Нектарынка 100 г 48 0,9 0,2 11,8
Нут, турэцкі гарох 100 г 127 6,3 3,2 18,3
Палтус гатаваны 100 г 216 14,0 17,8 0,0
Памідоры 100 г 19 0,8 0,3 3,5
Патысоны 100 г 19 0,6 0,1 4,1
Пекінская капуста 100 г 12 1,2 0,2 3,2
Пер'е цыбулі 100 г 29 4,1 0,8 3,9
Персікі 100 г 46 1,0 0,2 11,9
Пшанічнае вотруб'е 100 г 185 16,0 4,6 61,9
Пятрушка, зяленіва 100 г 41 4,4 0,4 9,0
Радыска 100 г 14 1,0 0,2 4,4
Рыс белы 100 г 344 6,7 0,7 78,9
Рыс карычневы 100 г 331 6,3 4,4 65,1
Рэвень 100 г 9 0,5 0,1 4,6
Рэпа 100 г 26 1,1 0,3 8,2
Салата 100 г 12 1,2 0,3 1,3
Салодкі перац 100 г 26 0,9 0,3 5,2
Сачавіца гатаваная 100 г 111 7,8 0,0 20,1
Сельдэрэй, зяленіва 100 г 13 1,0 0,2 3,6
Сельдэрэй, корань 100 г 21 1,6 0,3 7,7
Семкі гарбузовыя 100 г 556 24,5 45,8 18,0
Семкі сланечніка 100 г 561 24,4 43,7 24,6
Слівы 100 г 45 0,6 0,2 11,7
Сом гатаваны 100 г 196 18,4 13,6 0,0
Соя, сухое насенне 100 г 382 34,3 19,6 32,7
Спаржа 100 г 23 2,2 0,2 3,3
Стаўрыда гатаваная 100 г 133 20,6 5,6 0,0
Судак гатаваны 100 г 97 21,3 1,3 0,0
Суніцы 100 г 33 0,8 0,5 8,3
Сыроватка 1% 100 мл 40 3,0 1,0 4,1
Тварог нятлусты 100 г 99 19,8 0,5 3,5
Трусяціна гатаваная 100 г 204 24,6 11,7 0,0
Трэска гатаваная 100 г 78 17,8 0,7 0,0
Укроп 100 г 28 1,3 0,3 7,7
Фасоль спаржавая сушаная 100 г 24 2,0 0,2 3,6
Фасоля белая сушаная 100 г 102 7,0 0,5 16,9
Хек гатаваны 100 г 95 18,5 2,3 0,0
Хлеб паўназярністы 100 г 228 8,6 1,4 43,9
Хрэн 100 г 67 4,5 0,6 18,1
Цукіні 100 г 16 1,5 0,2 3,0
Цыбуля 100 г 30 1,4 0,4 6,9
Цыбуля-парэй 100 г 24 2,2 0,3 5,7
Цыкорыя 100 г 21 1,7 0,2 4,1
Цяляціна гатаваная 100 г 131 30,7 0,9 0,0
Чарніцы 100 г 45 0,8 0,6 12,2
Чарэшня 100 г 61 1,0 0,3 14,6
Часнок 100 г 146 6,4 0,5 32,6
Шакалад горкі цёмны 100 г 549 5,4 35,3 52,6
Шампіньёны 100 г 15 2,1 0,5 0,5
Шматкі кукурузныя 100 г 363 6,9 2,5 83,6
Шматкі ячменныя 100 г 355 9,8 3,6 79,4
Шпінак 100 г 17 2,7 0,4 0,8
Шчаўе 100 г 21 1,1 0,8 4,9
Шчупак гатаваны 100 г 98 21,3 1,3 0,0
Яблыкі 100 г 46 0,4 0,4 12,1
Ячная каша 100 г 324 10,0 1,3 66,3

 

Рэкамендацыі пры антыхалестэрынавай дыеце

Рэкамендуецца замена жывёльных тлушчоў расліннымі маргарынамі. Аднак трэба выбіраць толькі раслінныя алеі найлепшай якасці, якія не ўтрымліваюць транізамераў. Здаровыя ўсе алеі, асабліва аліва, рапсавы алей, ільняны.

Варта спажываць больш гародніны і поўназярністых прадуктаў (напрыклад, жытні хлеб буйнога памолу, карычневы рыс, макароны з непрасеянай мукі і да т.п.). Апрача ўтрымання клятчаткі і іншых харчовых вартасцяў, якія карысна ўплываюць на стан здароўя, яны даюць пачуццё сытасці і запабягаюць атлусценню. Харчовая клятчатка зніжае ўзровень халестэрыну, яе крыніцай з’яўляюцца насенне стручковых, садавіна, гародніна.

Правільны ўзровень халестэрыну дапамогуць утрымаць фасоля, цыбуля, аўсяныя шматкі, салодкі перац, яблыкі, капуста, брокалі, квяцістая капуста, а таксама ўмеркаванае піццё чырвонага віна.

Рэгулярная фізічная актыўнасць і пазбаўленне ад лішняй вагі вельмі дапамагаюць у паніжэнні халестэрыну ў крыві.

У дыеце можа не застацца месца для слодычаў, пірожных, батончыкаў і іншыя прадукты, якія ўтрымліваюць шмат тлушчу. Давайце ўнікаць тлустых перакусаў, такіх як чыпсы, арэшкі і палачкі. З меню трэба прыбраць шмалец, тлустую вяндліну і грудзінку, а таксама стравы, якія смажацца на тлушчы. Замест іх спажывайма птушку і рыбу, гатаваныя на пары.

author: Андрэй

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Танец жывата
Танец жывата інакш называецца “raks sharki”. Яго гісторыя пачалася ў старажытным Егіпце і налічвае некалькі тысяч гадоў.