Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Табліца каларыйнасці прадуктаў, рэкамендаваных для цяжарных

Ацэнка карыстальнікаў:
Вельмі цікава
Ваш голас:
Тут ты знойдзеш утрыманне бялка, тлушчу і вугляводаў у прадуктах, якія рэкамедуюцца цяжарным.

Табліца каларыйнасці для цяжарных жанчын

Дыета для цяжарных павінна быць ураўнаважаная. Падчас чакання дзіцяці правільнае харчаванне мае падставовае значэнне. Вельмі важна, каб дыета была багатая мінеральнымі рэчывамі і клятчаткай. Варта ўводзіць у рацыён прадукты, багатыя на кальцый, які неабходны для будовы костак. Кальцый знойдзеш у малочных прадуктах: нятлустым малацэ, ёгурце, жоўтым сыры і тварагу, у зялёнай гародніне, апельсінах, абрыкосах, соі і рыбе.

Табліца каларыйнасці для цяжарных
ПрадуктКолькасцьЭнергетычная вартасць (ккал)Бялкі (г)Тлушчы (г)Вугляводы (г)
Абрыкосы 100 г 47 0,9 0,2 11,9
Агрэст, крыжоўнік 100 г 41 0,8 0,2 11,8
Агурок 100 г 15 0,7 0,1 3,0
Агурок салёны 100 г 11 1,0 0,1 1,9
Ажына 100 г 31 2,0 0,0 4,4
Аліва (алей з алівы) 100 мл 882 0,0 99,6 0,2
Алыча, мірабэль 100 г 27 0,2 0,0 6,4
Апельсіны 100 г 44 0,9 0,2 11,3
Ацыдафілін 1% 100 мл 40 3,0 1,0 4,0
Баклажан 100 г 18 1,0 0,2 3,1
Бацьвінне 100 г 17 2,1 0,5 5,5
Белая парэчка 100 г 33 1,0 0,2 13,1
Боршч 100 мл 49 1,1 2,2 6,7
Боршч з кіслай капусты з бульбай 100 г 32 0,6 2,1 2,7
Боршч са свежай капусты 100 г 31 0,9 2,1 3,1
Брокалі свежая 100 г 25 3,0 0,4 2,4
Брусельская капуста свежая 100 г 34 4,0 0,5 3,5
Брусніцы 100 г 43 0,7 0,5 8,0
Бручка 100 г 34 1,2 0,1 7,4
Булачка пшанічная 100 г 272 7,3 1,5 58,5
Бульба 100 г 80 2,0 0,0 16,0
Буряк 100 г 37 1,5 0,1 7,6
Бялуга параная 100 г 234 23,3 15,6 0,0
Вішня 100 г 47 0,9 0,4 10,9
Гарбата зялёная 100 мл 28 0,1 0,0 6,8
Гарбуз 100 г 28 1,3 0,3 7,7
Гарбуша гатаваная 100 г 168 22,9 7,8 0,0
Гарох сушаны 100 г 298 20,5 2,0 48,6
Груша 100 г 54 0,6 0,2 14,4
Грэйпфрут 100 г 36 0,6 0,2 9,8
Грэцкія арэхі 100 г 645 16,0 60,3 18,0
Ёгурт натуральны "% 100 мл 60 4,3 2,0 6,2
Журавіны 100 г 26 0,5 0,0 3,8
Жытні, чорны хлеб 100 г 223 5,6 1,7 51,5
Зубатка вараная 100 г 114 15,5 5,8 0,0
Зялёны гарошак свежы Bonduelle 100 г 79 6,0 0,7 12,0
Зялёны салодкі перац 100 г 27 1,3 0,0 5,3
Індык гатаваны 100 г 195 25,3 10,4 0,0
Індык, грудка 100 г 84 19,2 0,7 0,0
Італьянская капуста 100 г 38 3,3 0,4 7,8
Кабачкі 100 г 23 0,6 0,3 4,9
Кававы напой 100 мл 337 6,0 4,8 71,2
Кавун 100 г 36 0,6 0,1 8,4
Кальрабі 100 г 29 2,2 0,3 6,5
Капуста белая 100 г 29 1,7 0,2 7,4
Капуста чырвоная 100 г 27 1,9 0,2 6,7
Каша грачаная 100 г 336 12,6 3,1 69,3
Каша прасяная 100 г 346 10,5 2,9 71,6
Каша ячменная 100 г 334 8,4 2,0 74,9
Квашаная капуста 100 г 12 1,1 0,2 3,4
Кветкавая капуста свежая 100 г 21 2,4 0,3 2,3
Кефір 0% 100 мл 30 3,0 0,1 3,8
Клубніцы 100 г 28 0,7 0,4 7,2
Кукуруза 100 г 97 3,0 1,2 18,2
Курыца 100 г 202 18,5 14,3 0,0
Курыца, грудка 100 г 99 21,5 1,3 0,0
Курыыца, пячонка 100 г 136 19,1 6,3 0,6
Лімон 100 г 36 0,8 0,3 9,5
Макароны найвышэйшага гатунку "Экстра" 100 г 337 10,4 1,1 69,7
Макрэль гатаваная 100 г 124 22,8 3,6 0,0
Малако 0,5% 100 мл 39 3,5 0,5 5,1
Малако 1,5% 100 мл 47 3,4 1,5 5,0
Маліна 100 г 29 1,3 0,3 12,0
Марожанае малочнае 100 г 126 3,2 3,5 21,3
Масла сметанковае 100 г 659 1,1 73,5 1,1
Маслёнка 0,5% 100 мл 37 3,4 0,5 4,7
Мёд пчаліны 100 мл 324 0,0 0,0 79,5
Мінтай гатаваны 100 г 79 17,6 1,0 0,0
Морква 100 г 31 0,8 0,3 6,6
Мюслі з разынкамі і арэхамі 100 г 375 11,5 12,7 62,9
Мяса трусінае 100 г 156 21,0 8,0 0,0
Нут, турэцкі гарох 100 г 127 6,3 3,2 18,3
Палтус гатаваны 100 г 216 14,0 17,8 0,0
Памідоры 100 г 19 0,8 0,3 3,5
Патысоны 100 г 19 0,6 0,1 4,1
Пекінская капуста 100 г 12 1,2 0,2 3,2
Пер'е цыбулі 100 г 29 4,1 0,8 3,9
Пятрушка, зяленіва 100 г 41 4,4 0,4 9,0
Пятрушка, корань 100 г 38 2,6 0,5 10,5
Радыска 100 г 14 1,0 0,2 4,4
Расольнік 100 мл 42 1,4 2,0 5,0
Рыс карычневы 100 г 331 6,3 4,4 65,1
Рэпа 100 г 26 1,1 0,3 8,2
Салата 100 г 12 1,2 0,3 1,3
Салодкі перац 100 г 26 0,9 0,3 5,2
Сачавіца гатаваная 100 г 111 7,8 0,0 20,1
Сезам, кунжут 100 г 565 19,4 48,7 12,2
Сельдэрэй, зяленіва 100 г 13 1,0 0,2 3,6
Сельдэрэй, корань 100 г 21 1,6 0,3 7,7
Семкі гарбузовыя 100 г 556 24,5 45,8 18,0
Семкі сланечніка 100 г 561 24,4 43,7 24,6
Слівы 100 г 45 0,6 0,2 11,7
Соя 100 г 381 2,0 0,1 1,0
Спаржа 100 г 23 2,2 0,2 3,3
Суніцы 100 г 33 0,8 0,5 8,3
Суп гароднінны 100 мл 43 1,7 1,8 6,2
Суп з памідораў 100 мл 28 1,3 1,8 1,9
Суп з сельдэрэя 100 мл 37 1,6 1,8 4,5
Сыр камамбер 100 г 324 15,3 28,8 0,1
Сыр пармезан 100 г 452 41,5 32,0 0,1
Сыроватка 1% 100 мл 40 3,0 1,0 4,1
Тварог нятлусты 100 г 99 19,8 0,5 3,5
Тлушч з пячонкі трэскі 100 мл 898 0,0 100,0 0,0
Трусяціна гатаваная 100 г 204 24,6 11,7 0,0
Трэска гатаваная 100 г 78 17,8 0,7 0,0
Трэска тушаная 100 г 101 9,7 5,1 3,9
Укроп 100 г 28 1,3 0,3 7,7
Фасоль чырвоная сушаная 100 г 93 8,4 0,3 13,7
Фасоля белая сушаная 100 г 102 7,0 0,5 16,9
Фасоля стручковая свежая 100 г 24 2,0 0,2 3,6
Філе індыковае 100 г 105 15,8 4,6 0,1
Халаднік на кіслым малацэ 100 мл 47 3,1 1,9 4,3
Хек гатаваны 100 г 95 18,5 2,3 0,0
Хлеб паўназярністы 100 г 228 8,6 1,4 43,9
Хрэн 100 г 67 4,5 0,6 18,1
Цукіні 100 г 16 1,5 0,2 3,0
Цыбуля-парэй 100 г 24 2,2 0,3 5,7
Цыкорыя 100 г 21 1,7 0,2 4,1
Цяляціна гатаваная 100 г 131 30,7 0,9 0,0
Чарнасліў 100 г 267 3,5 1,2 68,9
Чарніцы 100 г 45 0,8 0,6 12,2
Чарэшня 100 г 61 1,0 0,3 14,6
Часнок 100 г 146 6,4 0,5 32,6
Чорная парэчка 100 г 35 1,3 0,2 14,9
Чырвоная парэчка 100 г 31 1,1 0,2 13,8
Чырвоны салодкі перац 100 г 26 1,3 0,0 5,3
Чырвоны халаднік 100 мл 36 0,5 2,0 4,2
Шакалад горкі цёмны 100 г 549 5,4 35,3 52,6
Шпінак 100 г 17 2,7 0,4 0,8
Яблыкі 100 г 46 0,4 0,4 12,1
Яблыкі сушаныя 100 г 238 2,1 2,1 62,3
Яйка курынае цэлае 100 г 139 12,5 9,7 0,6

 

Прадукты, багатыя пажыўнымі якасцямі

Варта спажываць і прадукты, багатыя жалезам. Жалеза - складнік гемаглабіну, якое пастаўляе ў тканкі кісларод. Ён не дапусціць да анеміі ў цябе і твайго дзіцяці.

 

Жалеза ўзмацняе арганізм і бароніць ад інфекцый. Яго можна атрымаць з пячонкі, нырак, языкоў, нятлустага мяса, капусты, шпінаку, стручковых, сухафруктаў, хлеба і кашы.

Бялок – гэта будаўнічы матэрыял, неабходны для паўстання новых клетак. Яго ты знойдзеш у малаку і малакапрадуктах, нятлустым мясе, рыбе, яйках і стручковых

 

Фоліевая кіслата (вітамін B9) неабходная, каб у дзіцяці правільна развівалася нервовая сітсэма, у тым ліку мозг спінны і галаўны. Жанчыны павінны за 1-3 месяцы да планаванай цяжарнасці ужываць гэты вітамін. Прысутнасць фоліевай кіслаты дапамагае арганізму засвойваць і выкарыстоўваць жалеза. Гэтую кіслату ўтрымліваюць дрожджы, асабліва шпінак і зялёная салата, апельсіны, буракі, сачавіца, семкі сланечніка і сухафрукты.


Элементам дыеты павінны быць таксама сухафрукты, якія ўтрымліваюць цынк. Ён адказвае за правільнае разумовае развіццё дзіцяці, а таксама за правільны набор вагі. Неабходны для засвойвання фоліевай кіслаты. Уплывае на добры стан скуры маці і дзіцяці. Ты знойдзеш яго ў птушцы, мясе, гарбузовых і сланечнікавых  семках, у арэхах і праростках пшаніцы.


Спажываць варта садавіну, гародніну, салодкі перац і зяленіва пятрушкі - яны ўтрымліваюць вітамін C, які адказвае за правільнае развіццё ўсіх тканак і крывяносных судзінак. Дапамагае ў барацьбе з вірусамі і хваробатворнымі бактэрыямі.

 

Прадукты, якія не рэкамендуюцца цяжарным

Цяжарная кабета павінна асцерагацца кансерваванага харчавання, штучна афарбаванага і араматызаванага. Дадатковыя субстанцыі могуць выклікаць панос, парушэнні страўнікавай дзейнасці і алергічныя рэакцыі. Таму варта асцерагацца бензаэсану натрыю (кансервы, джэмы, маянэзы), фосфарнай кіслаты, фасфарану натрыя (пекарскі парашок, напоі тыпу колы), глютамінату натрыя (напоі, сухія супы, прыправы тыпу вегета, булённыя косткі, кансервы, соўсы ў парашку і да т.п.). Трэба ўнікаць купленай вяндліны, бо ў ёй шмат шкодных для дзіцяці хімічных субстанцый і солі.

Катэгарычна трэба адпрэчыць алкаголь. Нават сімвалічны келіх віна забаронены пры цяжарнасці. Усе цукеркі з алкагольнай начынкай – таксама.

author: Андрэй

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Пілатэс
Гэта інавацыйны комплекс практыкаванняў для цела і духу.