Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Грэнландыя
Марозастойкая гародніна.

Табліца каларыйнасці прадуктаў, рэкамендаваных пры безглютэнавай дыеце

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Тут ты знойдзеш утрыманне бялка, тлушчу і вугляводаў у прадуктах для асобаў на антыглютэнавай дыеце.

Проса, кукуруза і рыс

 

Безглютэнавая дыета – гэта дыета, якая цалкам выключае прадукты з чатырох відаў збожжавых: пшаніцы, жыта, ячменя і аўса. Гэтыя прадукты замяняюць на безглютэнавыя збожжавыя: рыс, кукурузу, грэчку, проса або прадукты з бульбянога крухмалу. Можна з гэтых збожжавых гатаваць такія ж стравы, як і з пшанічнай мукі.

Табліца каларыйнасці прадуктаў, рэкамендаваных пры безглютэнавай дыеце
ПрадуктКолькасцьЭнергетычная вартасць (ккал)
Бялкі (г)Тлушчы (г)Вугляводы (г)
Агрэст, крыжоўнік 100 г 41 0,8 0,2 11,8
Агурок 100 г 15 0,7 0,1 3,0
Ажына 100 г 31 2,0 0,0 4,4
Акунь марскі гатаваны 100 г 112 19,9 3,6 0,0
Алей кукурузны 100 мл 884 0,0 100,0 0,0
Алей рапсава-соевы 100 мл 884 0,0 100,0 0,0
Алей рапсавы 100 мл 884 0,0 100,0 0,0
Алей сланечнікавы 100 мл 884 0,0 100,0 0,0
Алей соевы 100 мл 884 0,0 100,0 0,0
Аліва (алей з алівы) 100 мл 882 0,0 99,6 0,2
Апельсінавы сок 100 мл 43 0,6 0,1 9,9
Асяцёр гатаваны 100 г 179 17,7 12,0 0,0
Ацыдафілін 1% 100 мл 40 3,0 1,0 4,0
Баклажан 100 г 18 1,0 0,2 3,1
Бацьвінне 100 г 17 2,1 0,5 5,5
Белая парэчка 100 г 33 1,0 0,2 13,1
Боб 100 г 66 7,1 0,4 14,0
Брокалі свежая 100 г 25 3,0 0,4 2,4
Брусельская капуста свежая 100 г 34 4,0 0,5 3,5
Брусніцы 100 г 43 0,7 0,5 8,0
Бручка 100 г 34 1,2 0,1 7,4
Бульба 100 г 80 2,0 0,0 16,0
Буряк 100 г 37 1,5 0,1 7,6
Бялуга параная 100 г 234 23,3 15,6 0,0
Вінаград 100 г 69 0,5 0,2 17,6
Вішня 100 г 47 0,9 0,4 10,9
Гарбуз 100 г 28 1,3 0,3 7,7
Гарбуша гатаваная 100 г 168 22,9 7,8 0,0
Гарох сушаны 100 г 298 20,5 2,0 48,6
Груша 100 г 54 0,6 0,2 14,4
Грэйпфрут 100 г 36 0,6 0,2 9,8
Дзічына 100 г 125 21,0 4,5 0,0
Ёгурт з садавінай 1,5% 100 мл 63 3,7 1,5 8,9
Журавіны 100 г 26 0,5 0,0 3,8
Зубатка вараная 100 г 114 15,5 5,8 0,0
Зялёны гарошак свежы Bonduelle 100 г 79 6,0 0,7 12,0
Зялёны салодкі перац 100 г 27 1,3 0,0 5,3
Індык, грудка 100 г 84 19,2 0,7 0,0
Італьянская капуста 100 г 38 3,3 0,4 7,8
Кабачкі 100 г 23 0,6 0,3 4,9
Кавун 100 г 36 0,6 0,1 8,4
Кальрабі 100 г 29 2,2 0,3 6,5
Камбала вараная 100 г 103 18,3 3,3 0,0
Капуста белая 100 г 29 1,7 0,2 7,4
Карась гатаваны 100 г 102 20,7 2,1 0,0
Карп гатаваны 100 г 102 16,0 3,7 2,0
Каша грачаная 100 г 336 12,6 3,1 69,3
Кветкавая капуста свежая 100 г 21 2,4 0,3 2,3
Кефір 0% 100 мл 30 3,0 0,1 3,8
Клубніцы 100 г 28 0,7 0,4 7,2
Кукуруза 100 г 97 3,0 1,2 18,2
Курыца 100 г 202 18,5 14,3 0,0
Лешч вараны 100 г 126 20,9 4,7 0,0
Макрэль гатаваная 100 г 124 22,8 3,6 0,0
Малако 0,5% 100 мл 39 3,5 0,5 5,1
Маліна 100 г 29 1,3 0,3 12,0
Маркоўны сок 100 мл 43 0,4 0,1 11,3
Масла сметанковае 100 г 659 1,1 73,5 1,1
Маслёнка 0,5% 100 мл 37 3,4 0,5 4,7
Мёд пчаліны 100 мл 324 0,0 0,0 79,5
Мінтай гатаваны 100 г 79 17,6 1,0 0,0
Морква 100 г 31 0,8 0,3 6,6
Мука грачаная, дыетычныя 100 г 367 13,6 1,2 73,7
Мука кукурузная, дыетычная 100 г 330 7,2 1,5 70,2
Мука рысавая дыетычная 100 г 371 7,4 0,6 82,0
Мянтуз гатаваны 100 г 92 21,4 0,7 0,0
Мяса трусінае 100 г 156 21,0 8,0 0,0
Нут сушаны 100 г 309 20,1 4,3 46,4
Нут, турэцкі гарох 100 г 127 6,3 3,2 18,3
Палтус гатаваны 100 г 216 14,0 17,8 0,0
Памідоры 100 г 19 0,8 0,3 3,5
Пекінская капуста 100 г 12 1,2 0,2 3,2
Пер'е цыбулі 100 г 29 4,1 0,8 3,9
Персікі 100 г 46 1,0 0,2 11,9
Проса 100 г 348 11,5 3,3 66,5
Пятрушка, зяленіва 100 г 41 4,4 0,4 9,0
Радыска 100 г 14 1,0 0,2 4,4
Рыс белы 100 г 344 6,7 0,7 78,9
Рыс карычневы 100 г 331 6,3 4,4 65,1
Рэпа 100 г 26 1,1 0,3 8,2
Салата 100 г 12 1,2 0,3 1,3
Салодкі перац 100 г 26 0,9 0,3 5,2
Сачавіца сушаная 100 г 284 24,0 1,5 42,7
Сельдэрэй, зяленіва 100 г 13 1,0 0,2 3,6
Сельдэрэй, корань 100 г 21 1,6 0,3 7,7
Слівы 100 г 45 0,6 0,2 11,7
Сом гатаваны 100 г 196 18,4 13,6 0,0
Соя 100 г 381 2,0 0,1 1,0
Спаржа 100 г 23 2,2 0,2 3,3
Стаўрыда гатаваная 100 г 133 20,6 5,6 0,0
Судак гатаваны 100 г 97 21,3 1,3 0,0
Суніцы 100 г 33 0,8 0,5 8,3
Сыр камамбер 100 г 324 15,3 28,8 0,1
Сыр пармезан 100 г 452 41,5 32,0 0,1
Сыроватка 1% 100 мл 40 3,0 1,0 4,1
Таманты сок 100 мл 13 0,8 0,1 2,6
Тлушч з пячонкі трэскі 100 мл 898 0,0 100,0 0,0
Трэска гатаваная 100 г 78 17,8 0,7 0,0
Укроп 100 г 28 1,3 0,3 7,7
Фасоля белая сушаная 100 г 102 7,0 0,5 16,9
Фасоля стручковая свежая 100 г 24 2,0 0,2 3,6
Хек гатаваны 100 г 95 18,5 2,3 0,0
Хрэн 100 г 67 4,5 0,6 18,1
Цукіні 100 г 16 1,5 0,2 3,0
Цыбуля 100 г 30 1,4 0,4 6,9
Цыбуля-парэй 100 г 24 2,2 0,3 5,7
Цыкорыя 100 г 21 1,7 0,2 4,1
Чарніцы 100 г 45 0,8 0,6 12,2
Чарэшня 100 г 61 1,0 0,3 14,6
Часнок 100 г 146 6,4 0,5 32,6
Чорная парэчка 100 г 35 1,3 0,2 14,9
Чырвоная парэчка 100 г 31 1,1 0,2 13,8
Чырвоны салодкі перац 100 г 26 1,3 0,0 5,3
Шампіньёны 100 г 15 2,1 0,5 0,5
Шпінак 100 г 17 2,7 0,4 0,8
Шчаўе 100 г 21 1,1 0,8 4,9
Шчупак гатаваны 100 г 98 21,3 1,3 0,0
Яблыкі 100 г 46 0,4 0,4 12,1
Яблычны сок 100 мл 42 0,1 0,1 10,0
Яйка курынае цэлае 100 г 139 12,5 9,7 0,6

 

Рэкамендацыі пры безглютэнавай дыеце

Пры безглютэнавай дыеце забароненая збожжавая кава, некаторыя віды какао, пячэнне з дадаткам соладу, кава са смакавымі дадаткамі, піва, збожжавыя віды алкаголю (гарэлка, джын, віскі). З малочынх прадуктаў выключаюцца згушчанае малако, пітны шакалад з дадаткамі, ёгурты з крухмалам, згушчаная смятана. Нельга ўжываць рыбных і мясных кансерваў большасць высокаапрацаваных прадуктаў, такіх як сасіскі, паштэты, фаршы, кілбасы і да т.п., а таксама паніраваныя стравы (рыбныя палачкі і да т.п.). Забароненыя соўсы і маянэзы з дадаткамі мукі, а таксама традыцыйны хлеб, макароны, кашы, мука, мюслі, вотруб’е, шматкі (таксама рысавыя і кукурузныя, калі ў іх ёсць ячменны солад). Трэба звяртаць увагу на склад пячэння, пірожных, слодычаў і чыпсаў. З дадаткаў забароненыя соевыя соўсы, булёны, кетчуп, воцат звычайны, некаторыя гарчыцы, парашковыя супы, традыцыйныя мучныя супы з заквасам і без.

 

Безглютэнавыя прадукты абавязаныя мець міжнародную пазнаку: перакрэслены колас. Бальшыня безглютэнавых прадуктаў бедная жалезам, вітамінамі групы B, харчовай клятчаткай, таму ў дыеце трэба павялічыць колькасць садавіны і гародніны, дадаваць вотруб’е – рысавае, соевае і кукурузнае. Меню таксама трэба ўзбагаціць неабдзірным рысам, грэчневай кашай, гэта добрая крыніца вугляводаў, якіх у безглютэнавай дыеце замала.


Безглютэнавыя стравы можа есці ўся сям’я. Большасць рэцэптаў нескладана прыстасаваць да безглютэнавай дыеты, напрыклад, супоў ня трэба прыпраўляць мукой, макароны замяніць безглютэнавымі, або рысам, кашамі,катлеты трэба абвальваць у безглютэнавых сухарах або толькі ў яйку. Пры набыцці ёгуртаў, вяндліны трэба глядзець, ці не загушчалі іх глютэнам.

author: Андрэй

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стрэтчынг
Каланетык – від рэкрэацыйнай гімнастыкі, якую можна эфектыўна выконваць і дома.