Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Спаржа трох колераў
Спаржа бывае трох колераў.

Табліца калорый у супах

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Тут ты знойдзеш утрыманне бялка, тлушчу і вугляводаў у супах.

Табліца каларыйнасці супоў

Разнастайнасць рэцэптаў супоў вялізная і цягнецца да бясконцасці. Супы – гэта мяшанка гародніны, гатаваная на мясным адвары. Могуць быць з дадаткам макароны, кашы ці рысу. Супы, па-за тым, што смачныя, яшчэ і нізкакаларыйныя, а таксама даюць вялікую колькасць вугляводаў, харчовай клятчаткі, калію, жалеза, магнію, вітамінаў групы B, вітаміну E і бета-каратыну.

Табліца калорый у супах
ПрадуктКолькасцьЭнергетычная вартасць (ккал)Бялкі (г)Тлушчы (г)Вугляводы (г)
Боршч 100 мл 49 1,1 2,2 6,7
Боршч з кіслай капусты з бульбай 100 г 32 0,6 2,1 2,7
Боршч кіслы 100 г 34 0,6 2,8 1,5
Боршч са свежай капусты 100 г 31 0,9 2,1 3,1
Боршч са свежай капусты з бульбай 100 г 38 1,0 3,8 2,1
Боршч сібірскі 100 мл 48 1,9 1,5 6,8
Булён грыбны 100 мл 3 0,5 0,1 0,0
Булён курыны 100 мл 1 0,1 0,0 0,0
Булён рыбны 100 мл 2 0,4 0,0 0,0
Булён ялавічны 100 мл 4 0,6 0,2 0,0
Жур (мучны суп) 100 мл 124 2,2 3,1 23,5
Расольнік 100 мл 42 1,4 2,0 5,0
Рубец 100 мл 84 16,0 2,2 0,0
Салянка з квашанай капусты 100 мл 134 3,3 10,5 6,6
Салянка рыбная 100 мл 25 2,4 1,2 1,2
Салянка са свежай капусты 100 мл 106 3,6 7,0 7,1
Суп бульбяны 100 мл 39 1,4 1,1 6,6
Суп бульбяны з крупой 100 мл 54 1,3 1,2 9,5
Суп бульбяны з макаронамі 100 мл 48 1,3 1,0 8,4
Суп гароднінны 100 мл 43 1,7 1,8 6,2
Суп гарохавы 100 мл 66 4,4 2,4 8,9
Суп грыбны 100 мл 26 1,3 1,8 1,3
Суп з бабовымі 100 мл 66 3,4 2,2 1,4
Суп з гародніны з фасоляй 100 мл 46 1,6 2,1 5,2
Суп з зялёнага гарошка 100 мл 56 3,2 1,2 11,2
Суп з кветкавай капусты 100 мл 28 1,6 0,5 4,9
Суп з памідораў 100 мл 28 1,3 1,8 1,9
Суп з памідораў з макаронамі 100 мл 35 1,5 1,8 3,3
Суп з памідораў з рысам 100 мл 37 1,5 1,8 3,9
Суп з сельдэрэя 100 мл 37 1,6 1,8 4,5
Суп з цыбулі-парэя з макаронамі 100 мл 39 1,4 1,1 6,6
Суп лімонны з рысам 100 мл 58 1,4 2,2 8,7
Суп пшанічны з мясам 100 мл 57 2,9 2,2 6,4
Суп пярдловы з грыбамі 100 мл 43 1,6 1,2 6,4
Суп рысавы з мясам 100 мл 34 0,7 1,1 5,2
Суп са спаржавай фасолі 100 мл 43 2,2 0,6 8,9
Суп са шпінака з бульбай 100 мл 40 2,2 0,9 6,6
Суп садавінны з яблык 100 мл 42 0,1 0,1 11,8
Суп фасолевы 100 мл 62 4,0 1,8 10,0
Суп харчо з мясам 100 мл 75 3,1 4,5 5,5
Суп цыбульны 100 мл 44 1,4 2,7 4,0
Суп-пюрэ рысавы 100 мл 48 1,4 1,3 7,7
Халаднік 100 мл 49 1,1 2,1 6,4
Халаднік на квасе 100 мл 52 2,1 1,7 6,3
Халаднік на кіслым малацэ 100 мл 47 3,1 1,9 4,3
Чырвоны халаднік 100 мл 36 0,5 2,0 4,2
Шчаўевы суп 100 мл 40 1,6 2,5 2,9
Юшка рыбная 100 мл 46 3,4 1,0 5,5

 

Пажыўны склад супоў

Таксама ўтрымліваюць ваду, вельмі важны і неабходны элемент рацыёну. Яны лёгкастраўныя дзякуючы гатаванню, якое робіць клятчатку менш раздражняльнай. Наш арганізм не ператраўлівае клятчаткі – таму гэта неацэнная зброя ў барацьбе з лішняй вагой.

Што яшчэ істотней, супы дазваляюць захаваць амаль усе пажыўныя складнікі, што ёсць у гародніне. У выпадку з супамі вітаміны і складнікі вымываюцца ў адвар, яле мы і так яго з’ямо. Гэта, натуральна, не ўратуе нас ад страты вельмі адчувальных вітамінаў, такіх, як вітамін C. Аднак у гэтым выпадку найлепш дабіраць яго з сырых салатаў і садавіны.

Нішто не разагрэе нас так, як добры суп. Каб быў пажыўны, давайце пазбягаць засмажак або забельвання. Затое варта дадаць прыправы, такія, як імбір, кардамон або мускатны арэх.


Рэкамендацыі па захоўванні

Раз прыгатаваны суп не павінен стаяць у пакаёвай тэмпературы больш за 2 гадзіны (1 г, калі стаіць спёка). Пазней яго трэба змясціць у халадзіцьнік або замарозіць – такім чынам можна зберагчы бальшыню складнікаў і запабегчы небяспечнаму размнажэнню бактэрый. Калі ты маеш намер замарозіць суп, спачатку астудзі яго ў халадзільніку – такім чынам захаваеш шмат пажыўных вартасцяў. Рэшткі ежы пакладзі ў чысты кантэйнер – не захоўвай іх у посудзе, ў якім ежа была прыгатаваная.

author: Андрэй

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Пілатэс
Гэта інавацыйны комплекс практыкаванняў для цела і духу.