Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Перац
Цеплалюбная расліна, якую гадуюць дзеля пладоў, якія ў залежнасці ад гатунка маюць розныя колеры, формы і памеры.

Прадукт дня

Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра. 
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 720 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Ужыванне соевых бабоў можа абараніць ад многіх хваробаў. Прынамсі, так здаўна лічаць у Кітаі ды Японіі, дзе традыцыйна ядуць шмат соі. Даведайцеся, чаму.

Табліцы калорый прадуктаў і страваў – табліцы каларыйнасці для цябе

Ацэнка карыстальнікаў:
Цудоўна
Ваш голас:
Ты дбаеш пра фігуру і лічыш калорыі? Правер каларыйнасць і пажыўную вартасць. З табліц калорый ты даведаешся, колькі калорый утрымлівае кожны з 1000 прадуктаў, страваў і іх складнікаў.



Табліца калорый у прадуктах і стравах

Калорыі можна лічыць рознымі спосабамі. Можна карыстацца табліцамі каларыйнасці прадуктаў або страваў, правяраць каларыйнасць асобных кухняў свету або канкрэтных страваў – напр. выбраных салатак, супоў, другіх страваў або дэсертаў.

Табліца калорый у прадуктах і стравах

Табліцы каларыйнасці

Можна таксама карыстацца табліцамі каларыйнасці для пэўных груп людзей, якія маюць падобныя энергетычныя патрэбы і вымагаюць вызначаных пажыўных вартасцяў і мінеральных складнікаў. Такія групы – гэта, напрыклад, дзеці, студэнцкая моладзь ці кормячыя маці.

Табліцы каларыйнасці

Колькі калорыяў у…?

Часамі проста патрэбная інфармацыя аб утрыманні калорый у асобных прадуктах або групах прадуктаў. Колькі калорый утрымлівае гародніна, садавіна, любімыя закускі ці безалкагольныя напоі? Такія веды напэўна спатрэбяцца, бо можа аказацца, што часам варта замяніць, напрыклад, папулярныя чыпсы свежай гароднінай, якую мы можам падаваць са смачнымі соўсамі на базе ёгурту.

Табліца каларыйнасці


Давай задумаемся, ці варта лічыць калорыі? Правяраць, колькі калорый у стравах, якія мы гатуем? Натуральна, варта, бо кожны з нас мае ўласную дзённую норму калорый. Але калорыі – гэта не ўсё. Каб цалкам выкарыстаць свой патэнцыял, мы павінны мець разнастайны рацыён, які будзе утрымліваць адпаведныя колькасці бялкоў, вугляводаў, тлушчоў, вітамінаў і мінералаў.

 

Бялкі бяруць удзел ва ўсіх жыццёвых працэсах, з’яўляюцца складнікам кожнай жывой клеткі. Дзякуючы ім, наш арганізм захоўвае гарманальную раўнавагу, адпорнасць на вірусы, правільную працу сістэмы стрававання. Мы не павінны забывацца пры складанні дыеты пра вугляводы, бо яны спрыяюць засвойванню бялка ў арганізме, а таксама спальванню тлушчоў.

Затое тлушчы неабходныя арганізму, бо вітаміны A, D, E і K раствараюцца менавіта ў тлушчы.

З прычыны таго, што наш арганізм няздольны сам ствараць вітаміны, неабходная іх штодзённая пастаўка праз ежу. Гэта вельмі важна, бо вітаміны – важная субстанцыя, неабходная для бесперабойнай працы арганізма, а некаторыя неабходныя і для правільнага росту. Наступны важны складнік у дыеце – гэта мінералы, якія выконваюць ролю будаўнічых матэрыялаў і рэгулятараў.

 

Ад чаго залежыць індывідуальная норма калорый? Адказ просты… Гэта яна ўсталёўвае патрэбу арганізма на калорыі, якая вызначаецца ўзростам, характарам нашай працы,  полам і агульнымі ўмовамі жыцця. Натуральна, што адны нормы харчавання вызначае дыета для старэйшых, і зусім іншыя – дыета студэнцкая, бо іх лад жыцця нельга параўноўваць. Падобная сітуацыя ў цяжарных жанчын, якія павінны ведаць прынцыпы правільнага харчавання цяжарных.

 

Патрэбу падліку калорый і рацыянальнага харчавання ўлічваюць усе кухні свету. Нягледзячы на розныя спосабы забеспячэння патрэбаў арганізму усе кухні здольныя або прынасі імкнуцца правільна збалансаваць харчаванне. Тут прыкладамі могуць паслужыць італьянская кухня, якая дзякуючы сваёй разнастайнасці і багаццю смакаў лічыцца адной з найлепшых кухняў у свеце,  і такая адрозная ад яе японская кухня. Натуральная і гарманічная, яна лічыцца самай здаровай у свеце.

 

Дык давайце ж прымяняць табліцу калорый, бо дзякуючы ведам пра энергетычную вартасць нашай ежы, а таксама яе пажыўных вартасьцях, мы маем магчымасць змяніць наша меню так, каб яно дастаўляла нам энергіі і неабходныя складнікі на належным узроўні.

А калі нам удасца прытым яшчэ і дамагчыся стройнай фігуры, то карысць будзе яшчэ большая.

Рэцэпт дня

Пучэра - аргентынскі гуляш
Пучэра (puchero) – страва, якую ў Аргентыну прывезлі іспанскія каланізатары.
Дыета для офісных работнікаў
Мы падкажам, як не памерці з голаду, і пры гэтым трохі схуднець. Варта памяняць свае харчовыя звычкі ўжо цяпер.

Фізічная актыўнасць

Ёга
Гэта даволі складаны панятак, але сёння многія людзі вызначаюць ёгу як комплекс практыкаванняў, скіраваных на папраўку нашага здароўя і фізічнага стану, вяртанне ўнутранай раўнавагі.