Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Тайская кухня
Тайская кухня, асноўнай рысай якой з'яўляецца змешванне смакаў, паходзіць ад кітайскай і індыйскай кухні.
Гэтая кухня выразна адрозніваецца ад кітайскай, бо дазваляе выбіраць складнікі, таму яна больш індывідуальная, ставіць кухара перад выклікамі навіны. Яе разынка ў тым, што тайцы, апрача запазычанняў, выпрацавалі ўласныя, непаўторныя рэцэпты. Час гатавання і колькасць прыправаў залежаць толькі ад фантазіі кухара
Мастацтва ўпрыгожванняВыгляд стравы не менш важны за яе смак. Таму тайцы надаюць шмат увагі ўпрыгожванню страваў, што з часам перарасло ў мастацтва. Вельмі часта стравы ўпрыгожваюць зелянінай, кавалачкамі агурка або памідора.

Рыс як асноваУ тайскай кухні ўсе стравы ўключаюць рыс, які нейтралізуе смак, што важна для вострых страваў. Пры гатаванні рысу тайцы ніколі не дадаюць солі. Рыс у тайскай кухні грае тую ж ролю, што і хлеб з бульбай у еўрапейскай.
Чатыры смакі плюс агоньУ тайскай кухні вылучаюць чатыры галоўныя смакі: кіслы (лімон, недаспелыя манга і ананас, воцат), салодкі (цукровы трыснёг, саспелы ананас), горкі (горкі агурок) і салёны (соль, рыбны соўс). Востры смак, або агонь, цэніцца найбольш. Сакрэтам удалай стравы з'яўляецца ўмелае спалучэнне адценняў смаку.

Правілы этыкетуЗ распаўсюдам заходняй цывілізацыі тайцы перасталі ёсць рукамі і піць з місак і пачалі выкарыстаць сталовыя прыборы.
Тайскія стравы здрабняюцца ў працэсе гатавання, для іх нажы не патрэбныя. Стравы рэкамендуецца есці, накладваючы кавалкі відэльцам на лыжку.
Тайскія стравы здрабняюцца ў працэсе гатавання, для іх нажы не патрэбныя. Стравы рэкамендуецца есці, накладваючы кавалкі відэльцам на лыжку.
На вокаУ традыцыйнай тайскай кухні не выкарыстаюць ніякіх сродкаў для вымярэння колькасці складнікаў. Кухары-пачаткоўцы вучацца, дапамагаючы майстрам.
Міні-слоўнік тайскай кухніGai – курыца
Netu – ялавічына
Kung – крэветкі
Moo – свініна
Pla – рыба
Kaeng – стравы з кары
Phat – смажаныя стравы
Tom – вараныя стравы
Yum – салаты
Nam-tahn – цукар
Nam-chaa – гарбата
Nam-yen – халодная вада
Nam-ron – гарачая вада
Gleua – соль
Pet – востры
Rawn – гарачы
Yen – халодны
Wan – салодкі
Khem – салёны
A-roy – смачны
Netu – ялавічына
Kung – крэветкі
Moo – свініна
Pla – рыба
Kaeng – стравы з кары
Phat – смажаныя стравы
Tom – вараныя стравы
Yum – салаты
Nam-tahn – цукар
Nam-chaa – гарбата
Nam-yen – халодная вада
Nam-ron – гарачая вада
Gleua – соль
Pet – востры
Rawn – гарачы
Yen – халодны
Wan – салодкі
Khem – салёны
A-roy – смачны
Рэцэпт дня
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.













