Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Тапінамбур

100 г тапінамбура – 306 ккал
Утрымлівае вітаміны: A, B1, B2, B6, C, і E. Апрача крэмнію, калію, кальцыю, фосфару, жалеза і цынку, мае ў сабе таксама фруктозу, пектынавую клятчатку і амінакіслоты.
Тапінамбур вырошчвалі індыяне яшчэ перад калумбавым адкрыццём Амерыкі. Караняплоды трохі нагадваюць бульбу, хаця з-за невялікіх парасткаў нагадваюць і карані імбіру. На смак падобныя да артышокаў або грушы, таму яго часта называюць земляной грушай. Можна есці яго сырым, у салатах, гатаванымі, нават смажыць дранікі, нібы з бульбы. У Францыі караняплоды тапінамбуру з’яўляюцца паўсядзённым складнікам салатаў. У Нямеччыне можна сустрэць „Topinambur brandy”, выхад алкаголю з гэтай расліны цалкам някепскі.
Пажыўны караняплод індыянаў
Падземныя караняплоды тапінамбуру стагоддзямі былі для індыянаў як ежаю, так і лекамі. Пазнейшыя даследаванні паказалі, што ён зніжае ўзровень кепскага халестэрыну ў арганізме, рэгулюе крывяны ціск і працу страваводу, падымае супраціўляльнасць арганізму і дадае энергіі. Рэкамендуецца хворым на дыябет, асабліва пры пачатку развіцця хваробы. Дыеты з удзелам тапінамбуру маюць мачагонныя уласцівасці, таму ён карысны пры хваробах нырак. Прэпаратам і стравам з земляной грушы прыпісваюць і ахоўныя ўласцівасці, якія пабуджаюць арганізм да выдалення таксічных чыннікаў, у тым ліку цяжкіх меіалаў.
Паўночны лімон
Гарачая гарбата са скрылёчкам тапінамбуру мае смакавыя якасці, параўнальныя да гарбаты з лімонам. З гэтай прычыны караняплоды тапінамбуру называюць “паўночным лімонам”.














