Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Турэцкая кухня
Багацце страваўЗвычайны сняданак туркаў складаецца з хлеба, авечага сыра, алівак, памідораў, агуркоў, а таксама mercimek aorbasi – супу з сачавіцы, які заядаюць хлебам. Да кожнай стравы дадаюць разнастайныя закускі meze, вельмі папулярныя ў Турцыі.
Гародніна як асноўная страва
Турэцкая кухня, апрача прымянення гародніны ў якасці гарніраў, часта падае яе як асноўную страву. Дасканалы прыклад таму - Imam Bayildi ("Самлелы Імам") - баклажан, фаршаваны цыбуляй, памідорами и часныком. Цікава, што стравы, якія гатуюцца на аліве, падаюць халоднымі.
Згадваючы гэтую страву, трэба распавесці і яе легенду. Гэтых легенд шмат, але найбольш верагоднай лічыцца гісторыя аднаго імама - мусульманскага святара, які самлеў ад асалоды пры выглядзе фашаванага баклажана, прыгатаванага ягонай жонкай.

Нягледзячы на вялізную папулярнасць кавы, напоем нумар адзін у Турцыі лічыцца ўсё ж гарбата. Існуе прымаўка, што калі турак нічым не заняты – то ён абавязкова пойдзе піць гарбату. Гарбата заварваюць 10 хвілін. Потым у моцную заварку дадаюць кіпень і шмат цукру. Падаюць гарбату ў маленькіх шкляначках у форме цюльпана.
Закускі – мезы - гэта асновa...Існуюць нават рэстараны, у якіх падаюць выключна закускі, якія цалкам могуць замяніць абед ці вячэру, яны і смачныя, і пажыўныя. Вартыя ўвагі beyaz peynir – тварог з авечага малака, yaprak dolmasi – фаршаванае лісце вінаграду, tarama – паста з трэскавай ікры, або kabak kizartmasi – смажаны цукіні у ёгуртавым соўсе. Асобай папулярнасцю ў Турцыі карыстаецца imam bayildi (непрытомны імам), баклажан, запечаны з памідорамі, цыбуляй і часныком. Цікава, што такія закускі ядуць выключна пальцамі.

Мясныя стравы турэцкай кухні вядомыя ва ўсім свеце. Каран не дазваляе туркам ужываць свініну, але іншае мяса, напрыклад, бараніну, есці можна. У Турцыі фарш часта гатуюць з гароднінай. Стравы з рыбы і морапрадуктаў – важная частка кухні прыморскіх рэгіёнаў Турцыі. У астатніх рэгіёнах больш распаўсюджаныя мясныя і малочныя стравы.
Іскандэр прыдумаў вертыкальную стойку, дзякуючы якой тлушч сцякаў уніз і насычаў мяса накрозь. Сёння яго вынаходствам карыстаюцца тысячы кухароў ва ўсім свеце. Кебаб звычайна падаюць у хлебе піта, дадаючы туды салату.
З'явілася яно яшчэ за часамі Асірыі, а рэцэпты, па якіх пахлаву гатуюць сёння, можна знайсці ў турэцкіх кулінарных кнігах XV стагоддзя. Туркі таксама вельмі любяць kadayif – мяшанку арэхаў і семак у мёдзе. Вялізнай папулярнасцю карыстаюцца халва і acibadem kurabiyesi, які лічыцца самым смачным марцыпанам у свеце.













