Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
У чым элегантна падаць шампанскае, віно, гарэлку, каньяк?

Роля келіха
Посуд, з якога мы п’ем пэўныя віды алкаголю, мае вялізнае значэнне, бо да кожнага віду напояў прызначаныя розныя віды шкла, дзякуючы чаму напой захоўвае свой смак і водар.
Гарэлка
У келішках з ножкай падаем гарэлкі чыстыя і гатунковыя, у келішках без ножкі – толькі чыстыя. Келішак напаўняем так, каб да беражка заставалася 3-5 мм.
Шампанскае і газаваныя віны
Для іх ужываюць келіхі тонкага сілуэту, як правіла, звужаныя ўверсе. Трымаем яго за ножку, каб далонню не разагрэць напою. Келіхі напаўняем на 3/4 вышыні.
Белыя віны Келіхі павінны быць бескалёрныя і выкананыя з гладкага, вельмі тонкага шкла. Да белага віна падаюць келіхі з меншай чашай, чым тыя, што да чырвонага віна. Келіхі напаўняем пасля ежы да паловы чашы.
Чырвоныя віны
Да іх падаюць келіх з вялікай, звужанай угары чашай і на досыць кароткай ножцы. Келіхі трымаем за чашы або за ножкі. Напаўняем да 3/4 келіха.

Дэсертныя віны і аперытыў
Тут падаюць келішкі, якія нагадваюць келіхі да чырвонага віна, але меншыя. Келіхі трымаем за ножку. Падаем у пакаёвай тэмпературы. Напаўняем не больш, чым да паловы келіха.
Каньяк і брэндзі Да іх падаюць келішкі з пузатай чашаю, за якую і трымаем келішак. Наліваем усяго 20-40 мл алкаголю.
Віскі Тут падаюць цыліндрычныя шклянкі з тоўстым дном. Гэтыя шклянкі можна ўжываць для дрынкаў, фантазійных кактэйляў і ўсіх відаў алкаголю, якія наліваюць на кубікі лёду.
Лікёры Падаюць у келішках, падобных да келішкаў на ножцы для гарэлкі, але лікёрныя больш вузкія. Трымаем келіх за ножку. Напаўняем да паловы.

Прымяняюцца келішкі з пашыранай чашай і на кароткай ножцы. Напаўняем так, каб да беражка засталося не менш за паўсантыметра.
Піва
Падаецца ў спецыяльных шклянках – куфлях, якія могуць нагадваць вялікія келіхі на кароткай ножцы. Бываюць і высокія вузкія шклянкі, якія трохі пашыраюцца ўгары.













