Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Цукіні для прыгажосці
Цукіні для прыгажосці.

Васабі – японскі хрэн

Лацінская назва:
Eutrema japonica
Васабі – расліна з сямейства Brassicaceae. Расце ў натуральных умовах ля руслаў горных рэк у японскіх далінах. Штучна вырашчаныя расліны можна сустрэць ў Канадзе, ЗША ды Аўстраліі.
 

100 г васабі – 109 Ккал

Васабі ўтрымлівае гліказіды, правітамін А, вітаміны групы В, вітамін С, мінеральныя солі (збольшага серу).

 


Спецыі з японскай кухні

Свежанацёрты корань можа быць выкарыстаны так жа, як і звычайны хрэн, толькі васабі нашмат больш востры і пякучы, падобны па смаку на хрэн, але з ноткай гаркавасці. У еўрапейскіх крамах цяжка знайсці свежы васабі, часцей можна знайсці дробна нацёрты корань, які пры разбаўленні вадой утварае тую самую знаёмую многім масу. Прадаецца таксама і гатовая “паста” ў фабрычнай упакоўцы.

  • У японсках кухні васабі ў сумесі з соевым соусам дае цудоўны дадатак да сушы і сашымі;
  • Васабі, змяшаны з соевым соусам, імбірам, часныком і свежай каляндрай, можа быць кампанентам марынадаў для рыбы ды мяса;
  • У версіі “для мужных” можна прапанаваць ужываць васабі як дадатак да сыроў ці мяса;
  • Ў камбінацыі з маянэзам васабі робіцца незаменным з яйкамі і халодным мясам.

 

Антыдотум пры атручваннях

На працягу тысяч гадоў васабі лічылі антыдотам пры харчовых атручваннях (што насамрэч слушна ў выпадках атручвання сырой рыбай), і гэта было пацверждана даследаваннямі навукоўцаў. Васабі можа выконваць фунгіцыдныя і антысептычныя функцыі, а таксама, хоць і ў меншый ступені, выкарыстоўвацца як мачагонны сродак. Ён стымулюе выдзяленне страўнікавых сокаў і рэкамендуецца пры пякотцы. Акрамя гэтага, ёсць і вонкавае прымяненне для васабі – з ім робяць кампрэсы, каб супакоіць артрыты, пры неўралгіі ды міялгіі. Васабі – крыніца поліфенолаў, багаты на антыаксіданты, якія дазваляюць нейтралізаваць уздзеянне свабодных радыкалаў.

 

Тарка са скуры акулы

У традыцыйнай японскай кухні карэнне васабі ачышчаюць ад скуры, чысцяць з дапамогай мяккага пэндзля і пасля націраюць. Некаторыя японскія майстры сушы выкарыстоўваюць толькі таркі са скуры акул, іншыя карыстаюцца звычайнымі металічнымі. Лічыцца, што націранне васабі на тарцы з скуры акулы надае выніковай масе своеасаблівую мяккасць і водар.

 
 
 
Горны сланечнікВасабі - значыць “горны сланечнік”. Назва паходзіць з месца, дзе яго збіраюць, і звязана з тым, як выглядае ўласна васабі ў перыяд квітнення. З-за зменаў, якія прыносіць ў нашае жыццё цывілізацыя, такога кшталту карціна становіцца ўсё больш рэдкай.
author: Юлия

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Бег трушком
Джогінг – гэта перадусім бег. Бег прыносіць радасць, перамагае дэпрэсію і прыносіць упэўненасць у сабе. А калі ў нас ёсць намер схуднець, то джогінг будзе найлепшым метадам. Гэта спорт на ўсё жыццё.