Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Кветкавая капуста
Пісьменнік пра кветкавую капусту.

Венгерская кухня

Вогненная венгерская кухня сваёй пікантнасцю абавязаная, безумоўна, востраму перцу.

Венгерская кухня дакладна не належыць да лагодных і лёгкіх, але прытым мае сваіх аматараў па ўсім свеце. Востры перац, цыбуля, часнок і памідоры – без гэтых складнікаў цяжка ўявіць хоць нейкую венгерскую страву. Ды і мелены чорны перац выкарыстоўваецца як прыправа ў вялікіх колькасцях.

 

Гародніна перадусім

Розныя віды капусты і перцу, памідоры, цыбуля і бульба з’яўляюцца характэрнымі і неад’емнымі складнікамі венгерскіх страваў. Пажыўныя супы, у якіх не можа не быць згаданай гародніны, лічацца абавязковым уступам да галоўных страваў, бо яны прыспешваюць абмен рэчываў  і паскараюць працэсы метабалізму.

 
 
 Папрыка - венгерская кухня
Перац, што пахне сонцам

Цяпер перац вельмі папулярны ў венграў, але ацанілі яны яго не адразу. Кулінарныя кнігі XIX ст. не згадваюць пра гэтую прыправу. І толькі турэцкая акупацыя распаўсюдзіла вырошчванне і спажыванне гэтай гародніны ў Венгрыі. Востры перац спачатку прымянялі як замену маладаступнаму тады чорнаму перцу. Цяпер паўсюдна прымяняюць не толькі востры, але і салодкі перац незлічонай колькасці гатункаў, разнастайных па колерах і водарах.

 Суп-гуляш
 
 

Супы для здароўя

Сярод венгерскіх супоў, якія скарылі сэрцы і нёбы ласуноў з усяго свету, асабліва вартыя рэкамендацыяў: bográcsgulyás – суп-гуляш і  halászlé – рыбны суп.

Гуляшны суп можна прыгатаваць дома – gulyásleves, а таксама ў спецыяльным кацялку, падвешаным над вогнішчам – bográcsgulyás. Назва гэтай славутай стравы паходзіць ад венгерскага слова bogrács (баграч), якое азначае кацёл для гатавання на вогнішчы.
 

Гісторыя гэтай стравы сягае нацыянальных традыцыяў, калі вандроўныя пастухі здаля ад сваіх дамоў мусілі гатаваць пажыўныя стравы ў неспрыяльных умовах. Баграч – гэта від гуляшу з гародніны і мяса. У розных рэгіёнах Венгрыі ён гатуецца па-рознаму і мае адрозны, асаблівы смак. Тут істотныя нават чарговасць складнікаў, якія дадаюцца ў кацёл і спосаб іх нарэзкі і дазавання.  Кацялкі дагэтуль паўсюдна ўжываюцца сярод венграў, і кожны кухар раўніва аберагае таямніцу свайго рэцэпту.

 

Стравы з венгерскага меню

Іншыя характэрныя стравы – гэта, безумоўна, леча (lecsó) – тушаная гародніна, якую падаюць да мясных страваў, клёцкі (csipetke), якія дадаюць у гуляш або суп, і Lángos – смажаны на алеі праснак, які падаюць са смятанай, часныком ці жоўтым сырам. Вельмі важным дадаткам з’яўляецца выпечка. Да супа ці гуляша абавязкова падаюць пшанічны хлеб - kenyér або булачкі - zsemle. Апрача блінцоў, папулярным дэсэртам з’яўляецца штрудэль rétes, фаршаваны садавіной, тварагом, макам ці арэхамі.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Танец жывата
Танец жывата інакш называецца “raks sharki”. Яго гісторыя пачалася ў старажытным Егіпце і налічвае некалькі тысяч гадоў.