Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Якія вітаміны ў якой гародніне – вітаміны на талерцы

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Вітаміны неабходныя для правільнага функцыянавання нашага арганізма, а некаторыя з іх патрэбныя таксама для нармальнага росту. Варта ведаць, дзе тыя вітаміны.
Гародніна - крыніца вітамінаў 
 
 

Ёсць 13 вітамінаў, якія наш арганізм не можа выпрацоўваць сам, таму мы павінны іх атрымліваць іх з ежы. Якія іх функцыі? Каторая гародніна ўтрымлівае найбольш вітамінаў?

 

Вітамін А - бета-карацін

» уплывае на рост, дае добры зрок, абарону скуры

» браколі, морква, капуста, брусэльская капуста, кабачкі, цыкорыя, шпінак, салата, шчаўе, пятрушка, дзьмухавец, гарошак, гарбуз, соя.

Вітаміны B1, B2, B3, B6

» адказваюць за правільную працу нервовай сістэмы і мышцаў

» баклажаны, шпінак, фасоля, салата, сачавіца, шчаўе, дзьмухавец, гарошак, бульба, соя, памідоры.

 

Вітамін B9

» спрыяе выпрацоўцы, росту і абнаўленню чырвоных крывяных цельцаў, аблягчае засваяльнасць бялку

» спаржа, брокалі, капуста, шпінак, стручковая фасоля, салата, бульба, парэй, фасоля, сачавіца.

 

Вітамін C

» умацоўвае імунітэт, дапамагае змагацца са стомай, аблягчае засваяльнасць жалеза

» сельдэрэй, брокалі, бруселька, кветкавая капуста, шчаўе, цыкорыя, шпінак, салата, рэпа, пятрушка, дзьмухавец, салодкі перац, радыска, памідоры.


Вітамін D

» узмацняе костную сыстэму, запабягае скаліёзу і паляпшае імунітэт

» шампіньёны


Вітамін E

» абараняе клеткі ад свабодных радыкалаў і станоўча ўплывае на тканкі

» спаржа, салата, шпінак, фасоля, соя.

 

Вітамін H

» запавольвае працэс сівення валасоў і аблысення, паляпшае згусальнасць крыві

» грыбы, морква, памідоры, шпінак 

 

Вітамін K

» паляпшае згусальнасць крыві, супрацьдзейнічае астэахандрозу

» брокалі, морква, капуста, каляровая капуста, струковая фасоль, салата, бульба.

 

Вітамін P

» змяншае крыватачывасць дзяснаў, мае антыалергічнае ўздзеянне

» глог, капуста, памідоры, салата, шпінак, бульба

 

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Ёга
Стрэтчынг дапамагае зменшыць успрымальнасць мышцаў да болю, дапамагае іх рэгенераваць пасля моцных высілкаў.