Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Гарошак - піянер кансервацыі
Хто ведае, каторую гародніну першай змясцілі ў бляшанку…?

В’етнамская кухня

В’етнамская кухня – гэта незвычайная мяшанка кітайскай кухні з моцнымі ўплывамі тайскай, індыйскай, буддыйскай, з лёгкім адценнем кухні французскіх каланізатараў. Стравы в’етнамскай кухні не толькі вытанчана смачныя, але і цешаць вока прыгажосцю.

Асноўныя складнікі в’етнамскага стала

Рыс і рысавыя макароны з вялікай колькасцю гародніны ствараюць аснову в’етнамскай кухні. Рыба, морапрадукты, амаль усе ядомыя віды жывёлаў, а таксама насякомыя гарантуюць разнароднасць і багацце страваў в’етнамскай кухні.

 
 
В’етнамская кухня
Прыправы ўжываюцца вельмі ўніверсальна, але яны менш вострыя, чым у суседніх тайскай або індыйскай кухнях. Дамінуюць больш далікатныя камбінацыі прыправаў многіх культур, у тым ліку карыца і аніс.


Спосаб прыгатавання рысу

Рыс – гэта кароль в’етнамскага стала. Розныя яго гатункі вымагаюць адрозных метадаў прыгатавання. Клеістыя гатункі перад прыгатаваннем трэба намачыць і пазбавіць пылу. Гэта менавіта пыл надае зерню клеістасць. Некаторыя з гэтых гатункаў пакідаюць у вадзе нават на цэлую ноч. Перад прыгатаваннем рыс заліваюць вадой і прыкрываюць. Гатуецца найперш на моцным агні, паступова змяншаючы яго, дзякуючы чаму рыс дасягае аптымальнай вільготнасці і сыпучасці. Не трэба баяцца, калі рыс трохі прыгарыць, некаторыя думаюць, што менавіта прыпалены рыс – найсмачнейшы!

 Гародніна - в’етнамская кухня
 
 

Гародніна

В’етнамскі клімат выключна добры для вырошчвання гародніны. На ўзвышшах ствараецца асабліва ідэальны клімат для раслінагадоўлі. Усюдыісныя на нізінных тэрыторыях рысавыя палеткі на вышынях саступаюць месца плантацыям салаты, цыбулі і памідораў ды да т.п.
 
Вельмі папулярная спаржа, якую стагоддзямі прывозілі з сабой прыбышы з чужых краінаў. Многія плантацыі засталіся ў спадчыну ад панавання французаў.


Вялікая разнароднасць страваў з гародніны тлумачыцца і культурнай традыцыяй, моцна звязанай з буддызмам, які вызначае не толькі спосаб жыцця в’етнамцаў, але і тое, што яны ядуць.


Шырокае прымяненне свежай гародніны – гэта адзін з аспектаў, які адрознівае в’етнамскую кухню ад кітайскай. Сырую гародніну і зёлкі дадаюць не толькі для смаку, але і для аздараўлення. Гародніна – абавязковы дадатак для кожнай стравы. Яе падаюць як гарнір, як асобную страву і ў выглядзе салатаў.


Гароднінныя пікулі па-в’етнамску

В’етнамцы любяць і кансерваваную гародніну. Адным з самых папулярных спосабаў кансервавання з’яўляецца марынаванне. Марынад гатуюць з рысавага воцату з дадаткам солі і цукру. Яшчэ в’етнамцы вельмі любяць квашанне. Квасяць розную гародніну – капусту, моркву, квяцістую капусту, цыбулю, нават дыні і кавуны.


Рыба і прадукты мора

Доступ да мора паклаў моцны адбітак на в’етнамскую кухню. У прыморскіх раёнах, апрача рысу, вельмі важным складнікам рацыёну з’яўляюцца рыба і морапрадукты. Рыбалоўства – галоўная крыніца прыбытку для мясцовых жыхароў, таму нікога не дзівіць вялізная колькасць кірмашоў. В’етнамцы звычайна прадаюць марскіх абітальнікаў яшчэ жывымі, бо тут пануе гарачы клімат, а халадзільнікаў хутчэй няма. І гэта тычыцца не толькі кірмашоў. Мы можам прыйсці ў рэстарацыю і выбраць проста з акварыуму штосьці сабе на абед, што потым і прыгатуюць. Такая свежасць страваў і нізкія кошты прыцягваюць турыстаў, бо стравы, якія ў Еўропе лічацца шыкоўнымі і каштуюць шалёных грошай, у В’етнаме даступныя для кожнага.

 

Натуральныя і здаровыя слодычы

Самым папулярным дэсертам на в’етнамскім стале з’яўляецца садавіна.  Яе мноства. Апрача вядомых гатункаў, тут ёсць садавіна, якая нам падасца казачнай. Лічы, пітайя, ананасы, памела, манга, авакада, рамбутан – толькі частка з вялікага асартыменту садавіны, якую мы можам набыць у мясцовых гандляроў.  Смачным дадаткам да шмат якой гародніны в’етнамцы лічаць соль і чылі.

 
 
 Садавіна - в’етнамская кухня

Вок

Посуд, які здабыў славу не толькі ў Азіі – вок. Гэта від патэльні, якой жыхары В’етнаму часта карыстаюцца для прыгатавання сваіх традыцыйных страваў. Вок мае паглыбленае, паўкруглае дно, дзякуючы якому хутка награецца, а складнікі смажацца бліскавічна. Падчас прыгатавання страваў у воку варта памятаць пра частае, нават пастаяннае памешванне, каб ежа не прыгарэла. Дзякуючы арыгінальнай форме,  пры смажцы ў воку не патрабуецца вялікай колькасці алею, аднак трэба часта мяшаць, перакладваючы менш падсмажаныя часткі на берагі патэльні. Вок можа служыць і для тушэння прыправаў. Адно што трэба прыкрыць яго спецыяльнай накрыўкай купалападобнай формы, каб страва была мяккая. Вок палюбяць і тыя, хто дбае пра фігуру, бо форма патэльні дазваляе прыбраць са стравы лішні тлушч.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Пілатэс
Гэта інавацыйны комплекс практыкаванняў для цела і духу.