Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Калькулятар WHR (Waist Hip Ratio)

Палічы свой WHR у нашым лічыльніку!
Чаму варта ведаць паказнік WHR? Найноўшыя даследаванні даводзяць, што ўплыў на з’яўленне шэрагу хваробаў мае не толькі само атлусценне, але і яго тып.
Асабліва небяспечная для здароўя тлушчовая тканка, размешчаная у ваколіцах жывата. Для вызначэння размяшчэння тлушчовай тканкі, а таксама тыпу атлусцення і прымяняецца паказнік адносінаў акружнасці таліі да акружнасці бёдраў (Waist/Hip Ratio, або WHR). Гэтая велічыня па-рознаму інтэрпрэтуецца ў жанчын і мужчын з прычыны натуральных анатамічных адрозненняў.
Тыпы атлусцення – як яны ўплываюць на наша здароўе? Атлусценне мы дзелім на 2 асноўныя тыпы:
- брушны тып (яблыкападобны, андраідальны, мужчынскі) – часцей сустракаецца ў мужчын, а таксама жанчын пасля менапаўзы. Гэты тып атлусцення самы небяспечны для здароўя, бо пры ім павялічваецца рызыка шматлікіх захворванняў, між іншымі, цукровага дыябету, хвароб сардэчна-сасудзістых і звязаных з высокім ціскам. Брушное атлусценне распазнаецца, калі акружнасць таліі большая за 102 см у мужчын і за 88 у жанчын.
- ягадзічна-сцёгнавы тып (грушападобны) – сустракаецца часцей у жанчын, тлушчавая тканка збіраецца ў ваколіцах ягадзіц і сцёгнаў, гэты тып меш небяспечны для здароўя.
Для вызначэння размяшчэння тлушчовай тканкі, апрача вымярэння акружнасці таліі, выкарыстоўваецца і паказнік WHR.
Як дакладна вымераць акружнасць таліі і бёдраў? Вымярэнні робім стоячы, апусціўшы рукі ўздоўж тулава. Таму тут неабходная дапамога іншага чалавека.
Вымярэнне акружнасці бёдраў:
- жанчыны – мераем у месцы, дзе акружнасць бёдраў найбольшая,
- мужчыны – мераем на ўзроўні верхняга канца бедраннай косці.
Вымярэнне акружнасці таліі:
- жанчыны – мераем у палове адлегласці ад ніжняга краю грудной клеткі да верхняга канца бедраннай косці.
- мужчыны – мераем на ўзроўні пупка.
Правільная лічба паказніка WHR і здароўе – як разумець? Лічба паказніка WHR паказвае на тып атлусцення.
Правільная вартасць паказніка WHR павінна складаць:
- для жанчын – ад 0,71 да 0,85
- для мужчын – ад 0,78 да 0,94
Вышэйшыя лічбы азначаюць атлусценне тыпу “яблык”, якое можа выклікаць такія хваробы, як цукровы дыябет, сардэчна-сасудзістыя захворванні, каранарную хваробу сэрца, атэрасклероз, павышаны артэрыяльны ціск.
Ніжэйшыя лічбы азначаюць атлусценне тыпу “груша”, менш рызыкоўнае для здароўя.
Паказнік WHR як мера прывабнасці жанчын для мужчын і мужчын для жанчынНавукоўцы адкрылі, што вартасць паказніка WHR мае значны ўплыў на ацэнку прывабнасці жанчын для мужчын. Жанчыны, у якіх індэкс WHR складае 0,7 (або акружнасць таліі 70% ад акружнасці бёдраў), звычайна лічацца сярод мужчын больш прывабнымі. Прызнаныя красуні, сімвалы жаночай прыгажосці Мэрылін Манро, Сафі Ларэн і Венера Мілоская мелі паказнік WHR, набліжаны да 0,7, нягледзячы на тое, што яны былі рознага росту і вагі. Уплыў паказніка WHR на прывабнасць мужчын для жанчын пакуль не вызначаны.













