Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Гарошак і навука
Гарошак браў удзел у навуковых даследаваннях, якія заклалі падмурак генетыкі.

Водарасці – гародніна з марской глыбіні

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Водарасці (іншая назва – альгі (Algae) належаць да самых простых і старажытных арганізмаў на Зямлі. Цікавасць да водарасцяў расце разам з папулярнасцю сушы.

Марскія водарасці

Каштоўныя водарасці

Водарасці ўтрымліваюць вялікія колькасці бялкоў, тлушчоў і вітамінаў, а некаторыя нават утвараюць атыбіётыкі. З водарасцяў атрымліваюць ёд, калій, соду і такія сыравіны, як агар, які прымяняецца ў харчовай прамысловасці.

 

Здароўе ў водарасцях

Яны багатыя на балок, ёд, кальцый, калій і вітаміны A, B1, C і E. Даследаванні паказваюць, што гэтыя расліны больш эфектыўныя за іншыя натуральныя лячэбныя сродкі пры анкалагічных захворваннях, а таксама пры астме, артрыце ці падвышаным ціску. У Японіі лічыцца, што ўжыванне марскіх раслінаў штодня забяспечыць стройную фігуру, здаровую скуру, прыгожыя валасы і стрымае ўзнікненне зморшчынаў.

 

Сушы Тэмакі

Дыета, багатая на водарасці

Марскія расліны вельмі папулярныя ў азіяцкіх кухнях. Іх ужываюць у супах, салатах, падаюць як самастойную страву або ў спалучэнні з традыцыйнай гароднінай, рысам ці рыбай, асабліва папулярныя – сушы. Да самых папулярных і каштоўных водарасцяў належаць:

  • Агар-агар 

Агар утрымлівае жалеза, фосфар, кальцый, вітаміны A, B1 ,B6, B12, C, D, K і H, або біятын. Даступны ў форме парашку. Цудоўна надаецца для прыгатавання жэле з садавіны і гародніны.

  • Арамэ

Мае далікатную структуру і салодкі пах. Добра кампануецца з традыцыйнай гароднінай, з’яўляецца файным дадаткам да супоў, салатак, рысу і ўсялякіх кашаў. Арамэ асабліва багатае ёдам і кальцыем.

  • Дульсэ

Гэта самая багатая крыніца жалеза, утрымлівае вельмі вялікія колькасці бялка, апрача таго – калій, магній, ёд і фосфар. Дульсэ замочваюць у вадзе і гатуюць як шпінак. Гэта дасканалая прыправа для супоў у соўсаў.

  • Хідзікі (hijiki)

Утрымлівае вялікія колькасці кальцыю, багатая на мікраэлементы, якія падвышаюць тонус арганізма і паніжаюць узровень цукру ў крыві. Дадаючы цыбулю і караняплоды, падвышаюць смакавыя вартасці хідзікі.

  • Келп (бурая водарасць)

Паніжае ўзровень халестэрыну і выдаляе таксіны з арганізму. Прымяняецца як дадатак да супоў, салатаў і соўсаў, паляпшае іх смак і пажыўнасць, а таксама пах. Часта ўжываецца ў стравах замест кухоннай солі.

  • Комбу (марская капуста дашы комбу)

Дасканалы складнік дыет для пахудання. Калі дадаць яго да бабовых, то гэта паскорыць іх гатаванне і надае спецыфічны пах. Можна падаваць з іншымі відамі гародніны і з рысам.

  • Норы

Утрымлівае бялок, а таксама вялікія колькасці вітамінаў A, C, B1 і PP, або ніяцыну. Змяншае ўзровень кепскага халестэрыну ў крыві і аблягчае працэс стрававання. Норы даступныя і замарожаныя.

  • Вакамэ

Водарасць, багатая на кальцый, вітаміны C і вітаміны групы B. Вакамэ – добры дадатак да традыцыйнай гародніны, асабліва цыбулі, можа прымяняцца і да прыгатавання салаты.

author: Юлия

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Танец жывата
Танец жывата інакш называецца “raks sharki”. Яго гісторыя пачалася ў старажытным Егіпце і налічвае некалькі тысяч гадоў.