Гародніна дня
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.
Прадукт дня
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Гароднінныя пацешкі
Замарозка ежы – практычныя парады
Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Ці ведаеш ты, як замарожваць ежу ў хатніх умовах? Якіх прадуктаў марозіць нельга? Пазнаёмся са слушнымі падказкамі.
Падрыхтоўка садавіны і гародніны для замарозкі
Выбіраем толькі здаровыя і спелыя асобнікі, часцім, мыем, магчыма, бланшуем. Бланшавання не вымагаюць памідоры, цукіні, часнок і цыбуля. - Старанна адцэджваем. Садавіна і гародніна павінны быць ідэальна сухімі.
- Рыхтуем пакецікі для замарозкі. Яны павінны быць шчыльныя і марозастойкія, каб не лопаліся пры нізкіх тэмпературах. Найлепш, каб мелі кліпсы, якія спрашчаюць замыканне прадукту, таксама варта, каб быў цэтлік для апісання прадукту.
- Прадукты дзелім на порцыі і не забываемся падпісваць (памятаем пра дату замарозкі), кладзем у маразільнік – і гатова!
Якія прадукты нельга замарожваць?
- Яйкі ў шкарлупінах. У мінусовай тэмпературы вада, якая ўтрымліваецца ў яйках, павялічвае аб’ём, што можа выклікаць лопанне шкарлупак. Праз шчыліны ў яйкі могуць пранікнуць шкодныя бактэрыі.
- Багатыя на ваду віды гародніны, такія, як зяленіва сельдэрэя, салата ці агуркі. Яны замярзаюць хутка і лёгка, але пасля размарозкі будуць гнілыя і разлезлыя.
- Мяккія сыры з вялікім утрыманнем вады, такія, як рыкота, тварог ці сметанковы сыр. Пасля размарозкі яны трацяць сваю пульхнасць.
- Спажыўчыя эмульсіі, такія, як маянэз ці смятана. Пасля размарозкі расслойваюцца і змяняюць кансістэнцыю.
Рэцэпт дня
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Топ 5 рэцэптаў
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.
Фізічная актыўнасць
Аквааэробіка: хаця практыкаванні ў вадзе былі вядомыя здаўна, цяпер прапанавалі іх новую форму у спалучэнні з музыкай.













