Гародніна дня
Прадукт дня
Застольны этыкет

Добрыя манеры, выхаванне і культура – знаёмыя паняткі, якія не страцілі значэння з часам. Знаёмства з этыкетам надалей важнае – і падчас дзелавога спаткання, і падчас вячэры са знаёмымі. Добрыя манеры – гэта не штучныя рытуалы, якія засталіся нам у спадчыну ад эпохі умоўнасцяў. Гэта традыцыйная, практычная і надзвычай прыдатная здольнасць правільных паводзінаў у любой сітуацыі. Гэта не толькі веданне правілаў savoir vivre, але і мастацтва іх гнуткага прымянення.
Навошта нам застольны этыкет?
Уражанне, якое мы ствараем на іншых падчас супольнага застолля, часта ўплывае на ацэнку нашай асобы і далейшае развіццё адносінаў. У сваю чаргу, ведаючы правілы слушных паводзінаў за сталом, мы набываем большую ўпэўненасць у сабе і свабоду. Калі задумвацца, які відэлец або нож прызначаныя для пададзенай стравы або як есці г.зв. “складаную страву”, мы не зможам сканцэнтравацца на змесце размовы і адчуваем сябе разгубленымі. Таму варта вывучаць правілы паводзінаў за сталом, каб упэўнена адчуваць сябе ў любым таварыстве і ўзмацняць пачуццё ўласнай годнасці.
Паводзіны культурнага чалавека
Добрыя манеры на арганізаваным застоллі – гэта элегантнасць, павітанне па правілах першынства, уменне пасадзіць гасцей пры адпаведна прыгатаваным і дэкараваным стале. Гэта сэрваванне страваў паводле правілаў этыкету, правільны выбар віна і правядзенне таварыскай размовы адпаведна вымаганням savoir vivre.
Раней і цяперКалісьці правілы, якія абавязвалі пры стале, былі вельмі строгія, але часы змяняюцца, а разам з імі змяняецца кодэкс добрых звычаяў. Некаторыя правілы, аднак, абавязваюць і сёння, таму варта з імі пазнаёміцца і памятаць пра іх.













