Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Замарожанае для здароўя
Што адбываецца з моркваю, выцягнутай з зямлі, і з памідорам, знятым з куста?

Мінае доўгі час, першы чам свежыя прадукты трапяць на наш стол. Прыкладна тры дні гародніна праводзіць у дарозе з поля ў краму. Яшчэ 3 дні захоўваецца ў нашым халадзільніку. Нягледзячы на тое, што яе сарвалі ў найлепшую пару для збору ўраджая, яна траціць падчас перавозкі вітаміны і мінералы, знішчаныя унутраным метабалізмам.
Напрыклад, зялёная фасоля траціць 40% вітаміна C на працягу першых 24 гадзін з моманту збору. Іншая гародніна і садавіна таксама паддаецца такім працэсам.
Гародніна з моманту збору паволі траціць свае спажыўчыя варатасці. Аднак гэты працэс можна затрымаць.
Спажыўчая вартасць марожанай гародніны захоўваецца вельмі добра, бо час ад моманту збору на полі да замарозкі максімальна скарочаны – да некалькіх гадзін. Большасць вітамінаў вельмі добра захоўваецца ў замарожанай ці закансерваванай гародніне – так сцвярджае доктар Барбара Кляйн з Ілінойскага ўніверсітэта, якая займаецца даследаваннем розніц паміж свежымі і марожанымі гароднінамі.
Натуральна, ёсць і страта вітамінаў

...пры замарозцы. Найбольш траціцца вітаміну C (каля 25%), менш страчваецца іншых вітамінаў (напрыклад, вітамін B1 траціць каля 10%). Але пачатковую страту спажыўных злучэнняў кампесуе іх меншая страта пры захоўванні замарожанай гародніны.
Напрыклад, карацін у паўфабрыкатах ахоўвае ад знішчальнага ўздзеяння святла упакоўка. Марожаны гарошак захоўвае на 60% больш караціну, чым сьвежы, які выстаўлены ў краме – між іншага, з-за меншага ўздзеяння святла.
У некаторых выпадках замарожаныя прадукты могуць быць больш карыснымі, чым неапрацаваныя
Даследчыкі з Аўстрыйскага таварыства спажыўцоў параўналі спажыўчыя якасці марожанай і свежай гародніны, імпартаванай узімку з Італіі, Іспаніі, Турцыі і Ізраіля. Колькасць вітамінаў у марожаным гарошку, кветкавай капусце, кукурузе і моркве была значна вышэйшая, чым у імпартаванай свежай гародніне. Трэба памятаць, што свежая гародніна, якая прадаецца ўзімку ў крамах, паходзіць часцей за ўсё з краін паўднёвай Еўропы або паўночнай Афрыкі і мае нашмат ніжэйшую колькасць вітамінаў і мінералаў, чым айчынная гародніна ў сезон.
Вялікая колькасць вады і доўгачасовае гатаванне пазбаўляе гародніну вартасці.
Варта памятаць: каб захаваць найлепшыя якасці свежай і марожанай гародніны, найлепей гатаваць іх на пары або ў мікрахвалёўцы (а не ў вялікай колькасці вады).













