Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Кветкавая капуста
Пісьменнік пра кветкавую капусту.

Здаровыя неапрацаваныя прадукты

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Калі хочаш неяк паправіць якасць свайго жыцця, пазнаёмся з вартасцямі натуральнага харчавання.

Неапрацаванае харчаванне – гэта прадукты ў іх найбольш натуральным стане, мінімальна апрацаваныя. Без цэтлікаў і звычайна без упакоўкі.

 
"Дзень, поўны гародніны"

Вартая ўвагі акцыя "Дзень, поўны гародніны", якая прыйшла з Францыі (Jour du Legume), дзе яна праводзіцца ў рамках Фонда Луі Бондзюэля (Louis Bonduelle). Яе мэтай з’яўляецца рост ужывання гародніны ў рэстаранах і адукацыйная праца са спажыўцамі.

 
 
 "Дзень, поўны гародніны"
 Прыклады неапрацаваных паўнавартасных прадуктаў: 
  • Поўнае зерне збожжавых – жыта, проса, пшаніца, ячмень, рысавая лебяда (кінва), карычневы рыс, а таксама прадукты з іх, напрыклад: шматкі, паўназярністы хлеб, кашы, цёмныя макароны.
  • Гародніна і садавіна
  • Бялкі – найперш стручковыя расліны (фасолі, сачавіцы), да таго арэхі, семкі, паўнатлустыя малочныя прадукты, морапрадукты, спарадычна мяса. Мяса і прадукты жывёльнага паходжання павінны паходзіць з экалагічнай гадоўлі.
  • Тлушчы і алеі – нерафінаваныя, халоднага адціску, найлепш ільняны, канапляны, аліва, апрача таго, масла.
  • Натуральныя прыправы, зёлкі, нерафінаваная каменная або марская соль.
 Здаровыя неапрацаваныя прадукты
 
 

Вартасці харчавання без дадаткаўСвежую, неапрацаваную гародніну і садавіну не заменіш ніякімі прэпаратамі. Гэта найлепшая крыніца вітамінаў, мінеральных соляў і клятчаткі. З-за такога складу і мінімальнай колькасці тлушчу (за выключэннем какоса і авакада) каларыйнасць неапрацаванай садавіны і гародніны ніжэйшая ў параўнанні з іншымі прадуктамі.

 

Сырая і малаапрацаваная ежа мае вялікую пажыўную вартасць. Трэба з’есці нашмат больш гатаваных страваў, чым сырых, каб даць арганізму столькі ж вітамінаў і мікраэлементаў. Гатаванне і высокая тэмпература нішчыць вітаміны (асабліва тыя, што раствараюцца ў вадзе), пашкоджваюць тлушчы і бялкі і нішчаць энзімы, якія аблягчаюць страваванне.

Натуральнае харчаванне аберагае, між іншым, ад рака і сардэчных хвароб.  Харчовая клятчатка, якая ўтрымліваецца ў неапрацаваным харчаванні, адказвае за правільны абмен рэчываў, зніжае ўзровень цукру ў крыві, засцерагае ад захворванняў тоўстага кішэчніка.

Неапрацаваная ежа больш духмяная, чым гатаваная. Яе не трэба саліць, прыпраўляць ці падсалоджваць. Прыправы парушаюць працэс стрававання і абвастраюць апетыт.


Як правільна прыгатаваць стравы з неапрацаваных прадуктаў?

  • Ты павінен купляць неапрацаваныя прадукты вельмі часта і правільна іх захоўваць. Варта таксама выдзеліць вольны час для прыгатавання ежы.
  • Гатуй садавінныя і гароднінныя салаты з сезонных прадуктаў у самы пік іх свежасці. Рабі мяшанкі з сырых і гатаваных прадуктаў. Можаш дадаць фасолю, бульбу, вараныя яйкі і гародніну.
  • Гатуй супы. Дадай да іх паўназярністае збожжа, напрыклад, ячмень, пшаніцу, карычневы рыс і каляровую гародніну, такую, як морква, салодкі перац, шпінак, буракі. Не перасмаж гародніны, бо тады яна траціць пажыўныя вартасці.
  • Парэж гародніну і падсмаж яе з невялікай колькасцю мяса, яек ці тофу. Падай з рысам ці макаронамі.
  • Прыпраўляй стравы соллю і свежамолатым перцам.
  • Грылюй свежую рыбу і гародніну, дадаючы трохі алівы і свежых сезонных траваў або лімоннага соку.
  • Рабі свой таматны соўс, сальсу, соўсы для салатак. Будзеш дакладна ведаць, з чаго складаецца твая ежа.
 

Дадаткі да ежы
Існуе больш за 2600 дадаткаў, якія прымяняюцца у апрацоўцы харчавання, і ўвесь час ствараюцца новыя. Гэтыя дадаткі прымяняюцца з мэтай стабілізацыі, падтрымання колеру, для ўзмацнення і паляпшэння смаку. Яны выпрацаваныя і прадукуюцца прамысловасцю дзеля працяглага тэрміну прыдатнасці і спрашчэння захоўваннях.
Цяпер апрацаваных прадуктаў харчавання больш, чым калі-небудзь. Кожны новы прадукт – гэта падстава для здаровага выбару. З добрай кулінарнай кнігай і пры жаданні мы можам лёгка паправіць сваё здароўе.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Стрэтчынг
Каланетык – від рэкрэацыйнай гімнастыкі, якую можна эфектыўна выконваць і дома.