Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Буракі і чылі для паніжэння ціску
Ці ведаеш ты, як панізіць высокі крывяны ціск хатнімі спосабамі, з дапамогай дыеты?

Земляробства

Ацэнка карыстальнікаў:
Без ацэнкі
Ваш голас:
Bonduelle, спецыяліст у галіне гародніны, шмат гадоў цудоўна ўпісваецца ў земляробчы пейзаж.
Сельская гаспадарка 
 
Партнёрскія сувязі

Больш за 4600 фермераў рэгулярна супрацоўнічае з Bonduelle. Партнёрскія сувязі відавочныя ў кожнай фазе росту гародніны.

 

Зямля – гэта аснова 

Усё пачынаецца ад рэзервацыі зямлі, якая найбольш пасуе для гадоўлі кожнага віда агродніны. Такім чынам, 100 000 гектараў зямлі штогод становяцца прадметам партнёрскіх дамоваў.

 

Селекцыя  насення 

Потым Bonduelle пастаўляе насенне, старанна адабранае з пункту гледжання крытэрыяў якасці, вызначаных для кожнага віда гародніны, фактуры, колеру, смаку… Абранае  Bonduelle насенне гарантуе адсутнасць генетычна мадыфікаваных арганізмаў.

 

"Разумная гадоўля" 

Bonduelle дбае аб добрым самаадчуванні сваіх кліентаў. Падчас вырошчавання мы старанна раімся ў справе ўгнаенняў або сродкаў ад шкоднікаў і пустазелля, якія б не парушалі раўнавагі навакольнага асяродка і здароўя спажыўцоў. Адным словам, падтрымлівае “разумнае вырошчаванне”

 

Палівальныя сістэмы 

Каб гарантаваць добрую якасць некаторых відаў гародніны, фермеры павінны прымяняць сістэму ірыгацыі. Падвядзенне вады адбываецца на падствае навуковых вылічэнняў, норма падачы адпаведная канкрэтным патрэбам у пэўныя перыяды росты гародніны.

 

Аптымальны  час для збору ўраджаю 

На падставе аналізаў і пробаў, якія мы бярэм з поля, тэхнікі Bonduelle вызначаюць дзень збору ўраджаю, якая гарантуе аптымальную якасць.

 

Захаванне пажыўных якасцяў 

Потым гародніну збіраюць і адразу ж перавозяць на фабрыкі. Час паміж зборам і перапрацоўкай не перавышае 4 гадзін. Такім чынам мы гарантуем свежасць і захоўваем гародніну.

 

Гарантыя  якасці 

Працэдура, якая датычыць якасці паставак гародніны, сфармуляваная ў якасці карты-даведніка правільных дзеянняў для фермераў – партнёраў Bonduelle i з’яўляецца дадаткам да сертыфікату ISO 9002 для прамысловых прадпрыемстваў. Гэта гарантуе якасць гародніны, якую мы прапануем кліентам, на чым і грунтуецца давер да маркі Bonduelle.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Фітнэс
Гэта стыль жыцця мільёнаў людзей, асабліва папулярны ў апошняе дзесяцігоддзе.