Гародніна дня
Прадукт дня
Гароднінныя пацешкі
Зялёны гарошак

100 г – 79 ккалДасканалая крыніца бялка, вугляводаў, клятчаткі, утрымлівае жалеза, калій, фосфар, цынк, вітамін C, вітаміны групы B.
Добрая формаПаніжае ўзровень халестэрыну. Бароніць ад раку і добра ўплывае на косці.
Ажыўляе і бароніцьГарошак, любімая з дзяцінства гародніна, не толькі надзвычайна смачны, але і мае непаўторную камбінацыю складнікаў. Дзякуючы спалучэнню вітамінаў B1, B2, B6 і C, а таксама жалеза, гарошак лечыць ад стомы, анеміі, праблемаў з навукай, функцыйнага пашкоджання імуналагічнай сістэмы.

Любімец каралёўГарох належыць да гародніны, вядомай са старажытнасці. Ён быў адным з першых асвоеных відаў, пачаткова вырошчваўся на Блізкім Усходзе і на Балканах. Яго ўжывалі ў выглядзе сушанага насення аж да XVІ стагоддзя, калі італьянскія садоўнікі выгадавалі гатункі, прызначаныя для спажывання сырымі. За гарошкам шалеў кароль Людовік XVІ, які загадаў вырошчваць яго ў садах Версаля.
Гарох і прэзідэнтГарох быў адным з найбольш любімых відаў гародніны Томаса Джэферсана, прэзідэнт штогод абвяшчаў конкурс на самы ранні ўраджай гарошка. Пераможца конкурсу запрашаў астатніх удзельнікаў на абед, абвяшчаючы, што яго гарошак гатовы да ўжывання.
Асістэнт прафесараДзякуючы гарошку Іаган Мендэль адкрыў законы генетыкі.
Піянер у кансерваванніГарошак быў першым відам гародніны, які закруцілі ў бляшанкі.













