Гародніна, дыеты, калькулятар калорый, рэцэпты, здаровае харчаванне

www.bonduelle.by
en ru ro ua bg by kz

Bonduelle

Гародніна дня

Шампіньён
Гадаваны грыб з белым капялюшыкам і белай ножкай. Гадуецца найчасцей у паўночнай Еўропіe і англамоўных краінах.

Прадукт дня

Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.
Зялёны гарошак "Пяшчотны" 850 мл. Адборны, салодкі і пяшчотны. Можна выкарыстоўваць для салаты і ў якасці гарніра.

Гароднінныя пацешкі

Спажыўныя фракталы
Што агульнага паміж кветкавай капустай, раманескай, фінансамі і медыцынай…?

Для здароўя – зёлкі ў кухні

Ацэнка карыстальнікаў:
Цудоўна
Ваш голас:
Гаючая моц зёлак спрадвеку вядомая, каштоўная і спажываная па ўсім свеце.

Распаўсюджанае і прымяненне зёлак у кулінарыі. Яны надаюць стравам не толькі гаючыя ўласцівасці, але і непаўторны смак ды водар. Варта ведаць, да чаго пасуюць паасобныя прыправы і якое дзеянне яны аказваюць.

БазылікБазылік змякчае кашаль, узбуджае апетыт, лагодзіць страўнікавыя захворванні, прыспешвае страваванне, расслабляе, а таксама паляпшае працу нырак.
Яго можна дадаваць у салаты, блінцы, амлеты, мясныя і рыбныя стравы, морапрадукты, соўсы і супы. Асабліва цэніцца ў італьянскай кухні.

 
Эстрагон
Эстрагон добра ўплывае на апетыт, паляпшае страваванне, перыстальтыку кішэчніка, мае антызапаленчае, антысептычнае і расслабляльнае дзеянне, змякчае рэўматызм, артрыт, хваробы нырак і зубны боль. Яго часта дадаюць да амлетаў і блінцоў, соўсаў, птушкі, салатаў і мяса. 
 
 
 Эстрагон
 

Ядловец

Ядловец стымулюе страўнік і печань, паляпшае працу нырак, мае мачагоннае ўздзеянне, лагодзіць боль у мышцах,  парушэнні стрававання, дэрматалагічныя і дыхальныя праблемы, а таксама дэпрэсіўныя станы.
Яго ўжываюць як прыправу да мясных страваў, часта да дзічыны, кладуць у квашаную капусту, раслінны воцат, марынады, рыбныя і мясныя кансервы, а таксама прымяняюць пры вырабе алкаголю (ядлаўцовыя гарэлкі).


Каляндра

Каляндра рэгулюе працэсы стрававання,  дапамагае пры напушванні і пры перавышэнні бактэрыйнай флоры ў сістэме стрававання.
Яе прымяняюць як прыправу да мяса, соўсаў, марынадаў, грыбных страваў, гарэлак, лікёраў, вінаў, марынаванай рыбы. У вялікай колькасці ўжываецца ў індыйскай і кітайскай кухнях.

 Маяран
 
 
Маяран
Маяран дапамагае ў страваванні, павялічвае выдзяленне страўнікавага  соку, змякчае галаўныя болі і прастуды. З’ўяляецца дадаткам да смажаніны, каўбасаў, страваў з бульбы і гародніны, ім прыпраўляюць фарш, суп, асабліва гарохавы, а таксама іншыя стравы з бабовых раслінаў. 
 
Мята

Мяту ўжываюць пры захворваннях жоўцевага пухіра,  запаленні пухіра і жоўцепратокаў, а таксама пры каманях у жоўцевым пухіры і пры жаўтусе, пры напушванні, коліках, парушэннях стрававання і нервовых захворваннях – бяссонніцы, мігрэні, нервовых болях, спазмах і менструальных парушэннях. Мяту дадаюць да салатак, да кандытарскіх вырабаў, да напояў, гарэлак і лікёраў, ужываюць для духмянасці воцату, варанага мяса і сальцісонаў. Мятны соўс у Вялікай Брытаніі з’яўляецца традыцыйным дадаткам да многіх страваў.

АрэганаАрэгана прымяняецца супраць спазмаў, як дэзынфекцыя, як мачагонны, антысептычны і супрацьзапальны сродак. Дапамагае ў праблемах дыхальнай сістэмы, парушэнні стрававання і пры напушванні.
Гэта прыправа да салатаў, соўсаў, вяндліны, запечанага мяса, супоў, рыбы, камбінуецца з гароднінай, сырам і морапрадуктамі. Часта прымяняецца ў італьянскай, іспанскай і мексіканскай кухнях.

 
Размарын
Размарын дзейнічае як мачагон, жаўцягон, расслабляе пры спазмах, дэзінфекуе, дапамагае пры рэўматызме, прымяняецца пры хваробах страўніка, печані і нырак, паляпшае спальванне тлушчу.
Служыць як дадатак да грыбоў, супоў, соўсаў, салатак, рыбы, гародніны, морапрадуктаў, макаронаў, бульбы і мяса, у тым ліку дзічыны. Прыправа часта сустракаецца ў французскай кухні.
 
 
 Размарын
 

ШалфейШалфей мае супрацьзапальнае і абеззаражвальнае ўздзеянне, стымулюе ўтварэнне страўнікавага соку, рэгулюе перыстальтыку кішэчніка, яго ўжываюць пры болю жывата, коліках. Шалфей добры пры лячэнні запалення  дзяснаў, ротавай поласці, горла і скурных хваробаў.
Шалфей ужываюць як прыправу да бабовых, мясных страваў, гародніны, марынадаў, супоў і соўсаў, а таксама пры лікёрах.

Тым’янТым’ян (чабор) мае моцнае супрацьгрыбковае і супрацьбактэрыйнае ўздзеянне, а таксама дапамагае пры адкашліванні.
Яго дадаюць да мясных страваў, соўсаў, супоў, смажаніны, дзічыны, рыбы, прыпраўляюць ім вяндліну, сыр, салаты і стравы з бабовых раслін. Уласцівы для французскай кухні.

Majeranek pomaga w trawieniu, zwiększa wydzielanie soków żołądkowych, łagodzi bóle głowy i przeziębienia.

Jest dodatkiem do pieczeni, kiełbas, dań z ziemniaków i warzyw, przyprawia się nim farsze, zupy, nadaje aromat grochówce i innym daniom z roślin strączkowych.

Рэцэпт дня

Самлелы Імам - Іmam Bayіldі, фаршаваныя баклажаны па-турэцку
Шмат легенд ходзіць пра паходжанне гэтай стравы. Адна з іх апавядае, што ісламскі святар, імам, самлеў, калі ўпершыню пакаштаваў яе.
Макрабіятыка
Тое, што мы ямо, падтрымлівае у нас жыццё, але і ўплывае на стан нашага здароўя і шчасця. На гэты прынцып абапіраецца макрабіятычная дыета.

Фізічная актыўнасць

Танец жывата
Танец жывата інакш называецца “raks sharki”. Яго гісторыя пачалася ў старажытным Егіпце і налічвае некалькі тысяч гадоў.